“Свята душы” івацэвіцкіх кветкаводаў

1 сентября 2017 - Administrator
article3387.jpg

 У Давыд-Гарадку ў мінулую пятніцу, 25 жніўня, прайшоў традыцыйны абласны конкурс “Кветкавая фантазія. Давыд-Гарадок – 2017”. У ім бяруць удзел калектывы кветкаводаў жыллёва-камунальных гаспадарак Брэстчыны. 

Гэты конкурс звычайна праходзіць за тыдзень да “Дажынак” менавіта ў тым населеным пункце, дзе запланавана правядзенне свята хлебаробаў. Кветкаводы Івацэвіцкай ЖКГ ніколі дагэтуль не станавіліся пераможцамі падобнага конкурсу, але ў бягучым годзе наша дэлегацыя, якую ўзначаліла майстар па добра-ўпарадкаванні прадпрыемства Кацярына Куліна, прыемна ўразіла журы сваёй кветкавай кампазіцыяй, якая была складзеная з 500 кустоў сальвій, дэкаратыўнай капусты, цынерарыя, коліўс, аксамітак (на здымку). Хаця моцную канкурэнцыю склалі камунальнікі з Кобрына, Пружан і Бярозы, тым не меней, журы прыняла адназначнае рашэнне: кампазіцыя “Свята душы” івацэвіцкіх камунальнікаў – лепшая, а непасрэдна Кацярына Куліна была адзначана як лепшы малады прадстаўнік зялёнага будаўніцтва.
Віншуем!
Аляксандр ГОРБАЧ, 
Павел КУНІЦКІ (фота).         
Комментарии (0)
Добавить комментарий