“ІВ” узнагароджаны спецыяльным Дыпломам...

22 июня 2017 - Дарья Вдовина
article3246.jpg

20 чэрвеня ў Баранавічах адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў штогадовага спаборніцтва сярод рэдакцый абласных, аб’яднаных, гарад-

скіх і раённых газет, тэлебачання і радыё, прафесійных журналістаў Брэстчыны. 
 
Ладзілася мерапрыемства ў Баранавіцкім гарадскім выканаўчым камітэце. Узнагароды пераможцам абласнога спаборніцтва ўручылі намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Алег Вялічка і начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама Таццяна Гагакава.
 
Сярод тых, хто атрымаў узнагароды ў гэты дзень, і рэдакцыя раённай газеты “Івацэвіцкі веснік”. За дэталёвую прапрацоўку і актуальнасць цыкла матэрыялаў “Турыстычнымі  маршрутамі” калектыў раёнкі ўзнагароджаны спецыяльным Дыпломам Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта. Віншуем калектыў “ІВ” з узнагародай і зычым новых творчых перамог!
Комментарии (0)
Добавить комментарий