“Настаўнік года” - другі этап конкурсу

20 января 2017 - Administrator
article2905.jpg

 На гэтым тыдні з 17 па 20 студзеня ў нашым раёне праходзіць другі этап рэспубліканскага конкурсу “Настаўнік года”. Удзел у ім прымаюць 

лепшыя настаўнікі і выхавацелі дашкольнай адукацыі з навучальных устаноў раёна, як горада, так і вёскі – усяго 22 настаўнікі і тры выхавацелі дашкольных устаноў. 

Другі этап конкурса ўключае “спаборніцтвы” партфоліо настаўнікаў, якія прадстаўляюць сябе, свой вопыт, напрацоўкі ў адукацыйным працэсе і конкурс адкрытых урокаў у незнаёмым класе. 
17 студзеня ўрокі давалі лепшыя настаўнікі пачатковых класаў, а таксама выкладчыкі фізікі, астраноміі, матэматыкі і інфарматыкі на базе ДУА “СШ №1 г.Івацэвічы”. На наступны дзень, 18 студзеня, урокі ў незнаёмым класе праводзілі лепшыя настаўнікі школ раёна па прадметах “Гісторыя”, “Грамадазнаўства” і “Геаграфія” на базе зноў жа СШ №1 г.Івацэвічы, а выхавацелі дашкольнай адукацыі спаборнічалі на базе ДУА “Яслі-сад №4 г.Івацэвічы”. 

19 студзеня ў барацьбу ўступілі настаўнікі-мовазнаўцы па рускай мове і літаратуры і беларускай мове і літаратуры, а на базе ДУА “СШ №3 г.Івацэвічы” урокі ў незнаёмым класе давалі настаўнікі хіміі і біялогіі. Завяршалі другі этап выкладчыкі музыкі, выяўленчага мастацтва, мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура), працоўнага навучання, чарчэння, фізічнай культуры і здароўя, дапрызыўной падрыхтоўкі 20 студзеня на базе ДУА “СШ №3 г.Івацэвічы”.

Хто стане ўдзельнікам трэцяга этапу рэспубліканскага конкурса “Настаўнік года”, мы паведамім пазней, калі журы падвядзе вынікі.
Валянціна БОБРЫК. Фота Валерыя МІСКЕВІЧА. 
На здымку: урок у 5 "А" класе ДУА “СШ №1 г. Івацэвічы” праводзіць настаўнік гісторыі з Падстарынскай СШ Алена Валер’еўна Кавалеўская.
Комментарии (0)
Добавить комментарий