30 мая ў школах празвініць апошні званок

article2458.jpg

30 мая, у панядзелак ва ўсіх школах і ліцэі Івацэвіцкага раёна для выпускнікоў прагучыць апошні школьны званок.

481 адзінаццацікласнік раёна стаіць на парозе дарослага жыцця (у мінулым годзе выпускнікоў 11-х класаў было 477). Базавую адукацыю сёлета атрымаюць 605 вучняў  дзявятых класаў (летась 613). Для кожнага з нас з гукамі апошняга школьнага званка і вальса звязаны свае ўспаміны. І сёлета святочныя мерапрыемствы ў кожнай школе пройдуць па сваіх індывідуальных сцэнарыях, адзінае, што будзе аб’ядноўваць іх – пажаданні шчаслівай жыццёвай дарогі, поспеху і ўдачы. Для большай часткі дзяцей, а заканчваюць навучальны год сёлета 6179 вучняў з першага чэрвеня пачнуцца летнія канікулы, а для выпускнікоў – хвалюючая пара экзаменаў. Выпускнікі 11-х класаў будуць здаваць з першага па дзясятага чэрвеня чатыры абавязковыя экзамены, дзявяцікласнікаў чакаюць тры пісьмовыя экзамены.

І выпускны вечар запланаваны на 10 чэрвеня. У гэты дзень вітаць выпускнікоў і ўшаноўваць лепшых будуць на святочным мерапрыемстве, якое адбудзецца на плошчы ля будынка райвыканкама ў 18 гадзін. І праз два дні, з 13 чэрвеня пачнецца цэнтралізаванае тэсціраванне. Удачы і поспехаў вам, выпускнікі!

Валянціна БОБРЫК.

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий