Каб патанала школа ў кветках…

8 апреля 2016 - Administrator
article2369.jpg

Безумоўна, школа павінна ўспрымацца і дзецьмі, і дарослымі як месца высокай эстэтыкі і культуры. Сёлета мяняецца тэрыторыя вакол СШ №4 г. Івацэвічы. Уздоўж агароджы ад вуліцы Чарткова  высаджаны 35 туй. 


Як расказвае дырэктар установы адукацыі А. В. Раўчэня, азеляненне тэрыторыі працягнецца і ўздоўж вуліцы Камуністычнай. Наогул, планы – вялікія. Цяпер устройваюцца клумбы арыгінальнай формы з прыроднага каменю, потым будуць высаджаны кветкі. Ужо гатовыя да ўстаноўкі элементы малых архітэктурных формаў. Плануецца высадзіць кветкі, якія б цвілі ўвесь цёплы перыяд – каб школа сапраўды патанала ў кветках. Адных толькі кустоў руж плануецца высадзіць паўсотні. 

А. В. Раўчэня выказвае шчырую ўдзячнасць і сваім вучням-старшакласнікам, якія добраахвотна працуюць на добраўпарадкаванні, і арганізацыям і прадпрыемствам, якія аказалі і аказваюць дапамогу школе ў гэтым плане: СВК “Стайкі”, Івацэвіцкаму раёну электрасетак, ПМК-18, ПМК-11 і іншым, хто адгукаецца на просьбы дапамогі.
Валерый ГАПЕЕЎ, фота Валерыя МІСКЕВІЧА.
Комментарии (0)
Добавить комментарий