Крок у прафесію, крок у жыццё

5 сентября 2017 - Александра Джежора
article3393.jpg

 – Вы выбралі прафесіі, якія вельмі патрэбныя нашай краіне – гэта і швачкі, і повары, і трактарысты, і вадзіцелі, і зваршчыкі… Вучыцеся, атрымлівайце веды – і вы заўсёды будзеце запатрабаваныя, вы патрэбныя нашай краіне! – з такіх слоў пачаў сваё выступленне на ўрачыстай лінейцы, прысвечанай пачатку новага вучэбнага года ў прафліцэі сельгасвытворчасці, яго кіраўнік Міхаіл Дымовіч.

Да навучэнцаў, педкалектыву і гасцей мерапрыемстваў у гэты дзень звярталася Ірына Краўчук, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў, якая падкрэсліла, што педкалектыў у нашым прафліцэі – моц-ны, тут працуюць сапраўдныя прафесіяналы, навучэнцам у гэтым сэнсе пашанцавала. Дастаткова сказаць, што дырэктар установы Міхаіл Дымовіч напярэдадні Дня ведаў быў узнагароджаны медалём “За працоўныя заслугі”. Гэтую ўзнагароду яму ўручаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка. Ірына Краўчук пажадала навучэнцам быць актыўнымі, пазітыўнымі, атрымаць дастойную прафесію і развіваць свае творчыя здольнасці…

Добрыя словы ў дарогу гучалі ў гэты дзень у адрас навучэнцаў ад намесніка начальніка Івацэвіцкага РАУС Ігара Пастушына, ад педагога Святланы Сарокі, ад старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Мікалая Палто, які падкрэсліў, што прафесіі, што атрымаюць навучэнцы, вельмі патрэбныя. Разам з тым, важна развівацца гарманічна, сябраваць са спортам… Мікалай Палто ўручыў цудоўны падарунак калектыву – мячы для самых розных гульнявых відаў спорту.

Аляксандр ГОРБАЧ

(фота аўтара).     


Комментарии (0)
Добавить комментарий