Лепшыя на Алімпе ведаў і спорту

23 марта 2015 - Administrator
article1589.jpg

Традыцыйнае ўшанаванне пераможцаў рэспубліканскіх, абласных, раённых алімпіяд, навукова-практычных канферэнцый і спартыўных спаборніцтваў нашага раёна ладзілася 19 сакавіка ў Івацэвіцкім ГДК. У святочнай зале сабраліся лепшыя вучні раёна, іх настаўнікі і сябры, госці.

Пачалося мерапрыемства ўрачыстым гучаннем Гімна Рэспублікі Беларусь. Затым на сцэну запрасілі намесніка старшыні райвыканкама Аляксандра Велікасельца, які звярнуўся да прысутных з прывітальным словам. Аляксандр Фёдаравіч падзякаваў таленавітым вучням і педагогам за рэзультатыўную сумесную працу, пажадаў ім далейшых поспехаў і ўручыў пасведчанні спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы таленавітых навучэнцаў шасці юнакам і дзяўчатам: Карыне Юркевіч, пераможцы заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па хіміі, Дар’і Ярома, пераможцы рэспубліканскай канферэнцыі па рускай мове і літаратуры (навучэнкі ДУА “СШ №4 г. Івацэвічы”), Андрэю Голубу, пераможцу рэспубліканскай даследчай канферэнцыі па рускай мове, Юліі Маргун, пераможцы рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры (навучэнцы ДУА “Ліцэй Івацэвіцкага раёна”), Аліне Савіцкай, пераможцы рэспубліканскай канферэнцыі па рускай мове і літаратуры, Аляксандру Чуйко, пераможцу рэспубліканскай канферэнцыі па рускай мове і літаратуры (навучэнка і выпускнік ДУА “Косаўская СШ”).


Затым па чарзе на святочную сцэну  запрашаліся пераможцы ў розных дысцыплінах і ўзнагароды ім уручалі госці свята: пераможцаў раённага і абласнога этапаў  рэспубліканскай алімпіяды па рускай, беларускай і замежных мовах віншавала галоўны рэдактар раённай газеты “Івацэвіцкі веснік” Аляксандра Джэжора; пераможцаў раённага і абласнога этапаў рэспубліканскай алімпіяды па астраноміі, фізіцы, матэматыцы і інфарматыцы – загадчыца сектару па продажу рознічных банкаўскіх прадуктаў і паслуг ААТ “Беларусбанк” Ніна Русак; пераможцаў алімпіяд па біялогіі і хіміі – загадчыца цэнтральнай раённай аптэкі Наталля Азарка; пераможцаў алімпіяд па геаграфіі, гісторыі і грамадазнаўству – старшы інспектар групы кадраў раённага аддзела ўнутраных спраў Міхаіл Дземідовіч; пераможцаў алімпіяд па працоўным навучанні – дырэктар УА “Івацэвіцкі ДЛСГВ” Міхаіл Дымовіч; пераможцаў навукова-даследчых канферэнцый, абласнога этапу алімпіяды па асновах бяспекі жыццядзейнасці – старшыня раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Ганна Зубкоўская; лепшых спартсменаў – дырэктар ДУ “Івацэвіцкі ТЦСАН” Дзяніс Пакалюк. Усяго ў гэты дзень было ўручана 120 дыпломаў, 29 вучняў атрымалі грашовыя ўзнагароды.


Ушаноўвалі на свяце і лепшых педагогаў раёна, якія падрыхтавалі пераможцаў алімпіяд: В. У. Арцюшэню, С. В. Шакураву, А. У. Самасюк, Л. М. Бурвін, В. У. Каліноўскую, Т. М. Мяцечка, Я. Я. Пішчава (настаўнікі ДУА “Ліцэй Івацэвіцкага раёна”), А. А. Шыла, С. А. Грэцкую, Ч. Б. Свігла (настаўнікі ДУА “СШ №4 г. Івацэвічы”), С. А. Паўлоўскую, А. В. Ляўданскую (настаўнікі ДУА “СШ №3 г. Івацэвічы”), І. Л. Радзюк, А. М. Басалай (настаўніцы ДУА “Косаўская СШ”), Г. А. Ігнатовіч (ДУА “Воленская СШ”), С. Ф. Скарупіч ( ДУА “Велікагацкая СШ”), Н. В. Новік (ДУА “Стайкаўская СШ”), Л.А. Жыцянёва ( ДУДА “Цэнтр дзіцячай творчасці г.п. Целяханы”) і А. М. Кучынскую ( ДУА “Падстарынская СШ”). Граматы і прэміі ім уручыў начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Мікалай Віннічак. Віншаваў і дзякаваў настаўнікам і старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Васілій Разумейчык. Ад імя райкама прафсаюза ён уручыў падарункі  дырэктару ДУА “Ліцэй Івацэвіцкага раёна” Я. Я. Пішчаву і настаўніку  ДУА “СШ №4 г. Івацэвічы” Ч. Б. Свігла.


Падчас мерапрыемства стваралі цудоўны святочны настрой прысутным выхаванцы Цэнтра дзіцячай творчасці г.Івацэвічы і навучэнцы ўстаноў адукацыі раёна.

Аляксандра ДЖЭЖОРА, фота Валерыя МІСКЕВІЧА.

Комментарии (0)
Добавить комментарий