Настаўнік года – абласны этап

5 апреля 2017 - Administrator
article3069.jpg

5 і 6 красавіка ў Брэсце праходзіць  абласны этап рэспубліканскага конкурсу “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь”

У тройку лідараў занальнага этапу конкурсу  ад нашага раёна ў намінацыі “Дашкольная адукацыя” ўвайшла Наталля Васільеўна Лемяшэўская, выхавацель ДУА “Яслі-сад №5 г. Івацэвічы”. Пляцоўкай для канкурсанткі стаў г. Брэст.

Занальны тур у намінацыі “Хімія, біялогія” праходзіў у г. Бяроза. Удзельніцай яго стала Алена Адамаўна Казлоўская, настаўніца ДУА “Рэчкаўская сярэдняя школа”.

У намінацыі “Руская мова і літаратура, беларуская мова і літаратура” сваё прафесійнае майстэрства прадстаўляла ў г. Кобрыне  Людміла Мікалаеўна Бурвін, настаўніца ДУА “Ліцэй Івацэвіцкага раёна”.

Наталля Васільеўна Лемяшэўская і Людміла Мікалаеўна Бурвін працягнуць барацьбу ў фінале абласнога этапу конкурсу ў г. Брэсце.

Валянціна Бобрык.

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий