Школьны гандаль у разгары!

11 августа 2015 - Administrator
article1883.jpg

 Тры тыдні засталося да пачатку новага навучальнага года, і цяпер самая гарачая пара для прадаўцоў і пакупнікоў.

Як паведаміла дырэктар філіяла “Лотас” Івацэвіцкага райста Алена Куратнік, пік пакупніцкага попыту выпадае якраз на сярэдзіну-канец жніўня. Дарэчы, аб гэтым кажуць і лічбы. Тавараабарот школьных тавараў (школьная форма, абутак і г. д.) за першы тыдзень жніўня перавышае ліпеньскія паказчыкі ў 1,8 раза. 


Нагадаем, на працягу ўсяго лета на Івацэвіцкім рынку працуе школьны базар, гэта чатыры гандлёвыя кропкі са школьна-пісьмовымі таварамі, у магазінах Івацэвіцкага райста пашыраны асартымент школьных тавараў, арганізаваны “Куткі школьнікаў” у магазінах “Тавары паўсядзённага попыту”. Пакупнікоў чакае больш за тысячу найменняў тавараў, 458 з іх – гэта толькі канцылярскія прыналежнасці. Ёсць і добрая прапанова для пакупнікоў. Іх чакаюць акцыі “Прывітанне, школа!”, якія прадугледжваюць зніжкі і продаж тавараў у крэдыт, таксама пакупнікі могуць самі прыняць удзел у дабрачыннай акцыі “Свет не без добрых людзей” і дапамагчы тым самым у падрыхтоўцы да школы дзецям-сіротам і інвалідам.    

Наталля ГЕРБЕДЗЬ, Валерый МІСКЕВІЧ (фота).

Комментарии (0)
Добавить комментарий