Школьны званок пакліча за парты

27 августа 2015 - Administrator
article1916.jpg

 Урачыстыя лінейкі, прысвечаныя новаму навучальнаму году, адбудуцца першага верасня ва ўсіх агульнаадукацыйных установах раёна. За парты сядуць, па папярэдніх даных, 6195 школьнікаў, з іх 632 першакласнікі. 


Як адзначыла намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алена Данілюк, радуе, што сёлетні год стаў пераломным: колькасць вучняў павялічылася ў параўнанні з мінулым годам. У 2014 годзе, у прыватнасці, у раёне налічвалася 6146 вучняў, з іх першакласнікаў было 617. 

Пасля ўрачыстай лінейкі ва ўсіх класах пройдзе першы ўрок – “На цябе, наша моладзь, надзея!” Адметнасцю новага навучальнага года стала вяртанне профільнага навучання. З гэтага навучальнага года, акрамя ДУА “Ліцэй Івацэвіцкага раёна”, навучанне на павышаным узроўні будуць весці 9 агульнаадукацыйных устаноў раёна. З іх профільная накіраванасць старшакласнікаў плануецца ажыццяўляцца ў наступных сельскіх школах: ДУА “Вулька-Аброўская СШ”, ДУА “Гошчаўская СШ”, ДУА “Быценская СШ”, ДУА “Рэчкаўская СШ”. Па выбары вучняў магчыма вывучэнне трох прадметаў на павышаным узроўні (варыяцыі прадметаў могуць быць розныя). У школах таксама будзе магчыма правядзенне факультатываў прафесійнай накіраванасці, а для вучняў 8-9 класаў павінна весціся дапрофільная падрыхтоўка.
Валянціна БОБРЫК.

ХХХ
А пакуль яшчэ ёсць магчымасць набыць усё неабходнае для школы на шматлікіх школьных кірмашах, якія праходзяць па тэрыторыі ўсёй краіны. У нашым раёне працуюць спецыяльныя аддзелы і школьныя куткі ў магазінах Івацэвіцкага райста, а таксама школьны кірмаш на рынку па вуліцы Клютко.
Комментарии (0)
Добавить комментарий