“Самы дружны 11 клас”

12 мая 2016 - Administrator
article2415.jpg

 Выйграй святочны феерверк у новым конкурсе     “Самы дружны 11 клас”

Зусім хутка ў навучальных установах раёна празвініць апошні званок і пакліча выпускнікоў у дарослае жыццё. Выпускны вечар назаўсёды застаецца ў памяці кожнага з нас, і таму адсвяткаваць яго хочацца неяк па асабліваму. Раённая газета “Івацэвіцкі веснік” дорыць такую магчымасць.

Мы прапануем вучням 11-х класаў прыняць удзел у нашым новым фотаконкурсе “Самы дружны 11 клас” і выйграць святочны феерверк, а таксама магчымасць цікава правесці час са сваімі любімымі аднакласнікамі падчас экскурсіі па турыстычным маршруце «Па месцах Першай сусветнай вайны». 

Для гэтага трэба даслаць на электронны адрас раёнкі vestnik@brest.by адзін здымак свайго класа перыяду бягучага навучальнага года і напісаць візітоўку да яго ў любой форме (у вершах, прозе, відэа...). Пры адпраўцы фота ўказаць нумар класа і назву школы, кантактны тэлефон класнага кіраўніка або старасты класа (іншага прадстаўніка класа).
Здымкі з паметкай “На конкурс” прымаюцца да 15 мая ўключна. 

17 мая на сайце газеты http://ivatsevichy.by пачнецца анлайн-галасаванне, якое працягнецца да 24 мая ўключна. Пераможцы будуць абраны членамі журы з улікам колькасці галасоў, атрыманых падчас анлайн-галасавання.
Прыз пераможцам будзе ўручаны падчас урачыстай лінейкі з нагоды заканчэння навучальнага года.
Аб умовах конкурсу чытайце  і ў нашых афіцыйных групах “У Кантакце” (https://vk.com/iv_vestnik) і “Аднакласніках” (https://ok.ru/ivvestnik).
Прымайце ўдзел у конкурсе, перамагайце і зрабіце свой выпускны вечар незабыўным!
Рэдакцыя “ІВ”.
Комментарии (0)
Добавить комментарий