Атрымалі пашпарты ў Дзень Канстытуцыі

16 марта 2017 - Administrator
article3017.jpg

 10 сакавіка ў краіне стартавала рэспубліканская акцыя ГА “БРСМ” “Мы – грамадзяне Беларусі!”, прысвечаная Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Акцыю пачала сталіца, 28 таленавітых школьнікаў атрымалі першы ў жыцці пашпарт у Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці з рук кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Наталлі Качанавай. Усё гэта юнакі і дзяўчаты, якія маюць пэўныя поспехі ў навуцы, перамогі ў спорце. 


Яшчэ 30 юных талентаў атрымалі пашпарты ў гэтую сераду, 15 сакавіка, у “Зале алімпійскай славы” прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта па Брэсцкай вобласці. Ёсць сярод лепшых з лепшых і нашы юнакі, гэта Уладзіслаў Мархель з ДУА “СШ №3 г. Івацэвічы” і Віталій Кот з ДУА “СШ №1 г. Івацэвічы”. Школьнікі добра вучацца, а яшчэ бяруць прызавыя месцы на спаборніцтвах рознага ўзроўню па дзюдо і самба. 
У гэты ж дзень яшчэ 28 юнакоў і дзяўчат у нашым раёне атрымалі пашпарты ва ўрачыстай абстаноўцы ў малой зале райвыканкама. 
Гэта вучні ДУА “СШ №1 г. Івацэвічы” – А. Бахмат, Г. Кабяльчук, А. Страковіч, А. Куратнік, А. Берастоўскі, А. Кулецкі, Д. Кухацкаволец, У. Валанцэвіч, С. Юзэфовіч, В. Шустоўскі, юнакі і дзяўчаты з ДУА “СШ №3 г. Івацэвічы” – Я. Басалай, Г. Бажыдай, С. Галуска, М. Гацуковіч, М. Гардзейчык, Я. Кулецкі, М. Летаховіч, А. Трушына, Д. Бялевіч, Д. Екель і лепшыя з лепшых вучні ДУА “СШ №4 г. Івацэвічы” – С. Мазур, І. Лішко, А. Сапешка, Г. Лукашык, М. Куратнік, Д. Молаш, У. Яфімік і С. Патоцкі.   
 
Мерапрыемства традыцыйна пачалося з Гімна краіны, пасля вучні школ прагледзелі фільм, прысвечаны гісторыі Канстытуцыі Беларусі. Далей маладыя грамадзяне краіны атрымалі першыя ў сваім жыцці пашпарты з рук паважаных гасцей мерапрыемства. Акрамя таго, усім вучням уручылі Канстытуцыю і кнігу “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь!”. Пасля да моладзі звярнуўся старшыня райвыканкама Аляксандр Грыцук:
– Вы трымаеце ў руках важны дакумент – пашпарт. Ён дае вам пэўныя правы, але і надае адказнасці. Назаўсёды застаўся ў памяці момант, калі я сам, тады яшчэ 16-гадовым юнаком, атрымліваў гэты дакумент. Гэта быў важны і хвалюючы момант, няхай жа і для вас гэты дзень стане асаблівым у жыцці! Са святам вас!
З важным дзяржаўным святам – днём Канстытуцыі прысутных і ўсіх жыхароў раёна павіншаваў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Івацэвіцкай выбарчай акрузе №11 Анатолій Ткачук. Ён пажадаў таленавітай моладзі новых дасягненняў і натхнення на новыя здзяйсненні на карысць нашай Беларусі.
Наталля ГЕРБЕДЗЬ, фота аўтара.
 
Комментарии (0)
Добавить комментарий