У новы год з добрым сэрцам

10 января 2017 - Administrator
article2885.jpg

 Актывісты Івацэвіцкага РК ГА “БРСМ” пачалі год з добрых і карысных спраў. Так, напярэдадні Ражства Хрыстова валанцёры руху ГА “БРСМ” “Добрае сэрца” на чале з лідарам маладзёжнай арганізацыі Вольгай Падгорнай  выйшлі на расчыстку ад снегу падвор’яў адзінокапражываючых пенсіянераў у райцэнтры.


– Вельмі прыемна чуць ад бабуль і дзядуль словы падзякі за дапамогу, – кажа Вольга Падгорная, в. а. першага сакратара РК ГА “БРСМ”. – Дзеці многіх з іх жывуць вельмі далёка, а тут маразы са снегам. Таму мы і вырашылі дапамагчы асабліва нямоглым. Такую акцыю наша арганізацыя праводзіць штогод  у зімовы перыяд.  Радуе, што прымаюць у ёй удзел усё больш актывістаў арганізацыі. Асабліва дзякую групе валанцёраў у складзе Ігара Саюка, Аляксандра Макара і Рамана Матарніцкага. Сваёй адданай працай хлопцы зрабілі добры падарунак на святы чатыром адзінокапражываючым гаспадарам, тым самым папоўніўшы і скарбонку  добрых спраў нашай арганізацыі.

На гэтым добрыя справы бээрсээмаўцаў не заканчваюцца. Як паведаміла Вольга Падгорная, падобная практыка па расчыстцы падвор’яў адзінокапражываючых пенсіянераў будзе прадоўжана, асабліва падчас моцных снегападаў. А таксама запрасіла далучацца да акцыі ўсіх жадаючых. Неабходную інфармацыю аб тым, каму патрэбна  дапамога, можна атрымаць у РК ГА “БРСМ”, патэлефанаваўшы на нумар 9-12-74.
Дзяніс КАРПАЎ.
Фота Валерыя МІСКЕВІЧА.
На здымку: падчас расчысткі снегу на падвор'і ў Надзеі Канстанцінаўны Ганчарук.  
Комментарии (0)
Добавить комментарий