Вызначаны “Самы дружны 11 клас”

26 мая 2016 - Дарья Вдовина
article2467.jpg

Моцная і напружаная барацьба разгарнулася на сайце ivatsevichy.by паміж удзельнікамі нашага новага анлайн-праекта “Самы дружны 11 клас”. 11 класаў навучальных устаноў раёна спаборнічалі за права называцца самым дружным выпускным класам у гэтым навучальным годзе, а таксама за галоўны прыз конкурсу – святочны феерверк і экскурсію па турыстычным маршруце «Па месцах Першай сусветнай вайны».

 

У конкурсе прынялі ўдзел: 11-1, 11-3, 11-4 і 11-5 класы ДУА “Ліцэй Івацэвіцкага раёна”, 11 “Б” клас ДУА “Сярэдняя школа №3”, 11 “А” клас ДУА “Целяханская сярэдняя школа” і 11-я класы ДУА “Любішчыцкая сярэдняя школа”, ДУА “Даманаўская сярэдняя школа”, ДУА “Амяльнянская сярэдняя школа”, ДУА “Дабромысленскі дзіцячы сад-сярэдняя школа”.

 

Ужо з першых дзён галасавання намеціліся фаварыты, але вялікая каманда падтрымкі іншых класаў рэзка падцягнулася да барацьбы… і галасы пачалі павялічваліся з неверагоднай хуткасцю. Так, да апошняга моманту было неясна, хто ж стане самым дружным класам, але члены журы раставілі ўсе кропкі над “і” і сёння мы раскрываем інтрыгу. Пераможцамі конкурсу сталі адзіннацакласнікі Косаўскай сярэдняй школы пад кіраўніцтвам свайго класнага кіраўніка Алены Уладзіміраўны Царковіч. Дарэчы, гэта быў адзіны клас, які даслаў нам відэавізітоўку.

 

Узнагароджванне пераможцаў адбудзецца ў панядзелак 30 мая падчас урачыстай лінейцы з нагоды заканчэння навучальнага года.

 

ХХХ

 

Дзякуем усім удзельнікам праекта, асабліва вучням 11-ых класаў і іх класным кіраўнікам, адміністрацыі навучальных устаноў, якія прынялі ўдзел у конкурсе і нашым спонсарам: Івацэвіцкай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, раённаму аб’яднанню прафсаюзаў і аддзелу адукацыі, спорту і турызму Івацэвіцкага раённага выканаўчага камітэта.

Рэдакцыя “ІВ”.

Комментарии (0)
Добавить комментарий