Народжаны ў Дзень міру

24 октября 2017 - Administrator
article3498.jpg

 

У сям’і Сцяпана і Вольгі Галоўчыкаў з вёскі Козікі малодшы сын Яўген з’явіўся на свет 21 верасня   – у Міжнародны дзень міру. Маладыя бацькі і не ўяўлялі, што дзень нараджэння іх сына стане такім незвычайным, а маленькі Яўген атрымае ганаровы статус – “Дзіця міру”.

Спецыяльна да гэтага свята раённае аддзяленне ГА  “Беларускі фонд міру” праводзіць акцыю “Дзіця міру”, у рамках якой ушаноўваюць маці, якія нарадзілі дзетак у гэты дзень. Трэба адзначыць, што гэта мерапрыемства стала ўжо традыцыйным і праходзіць у нашым раёне ўжо шмат гадоў запар.
Вось і гэты год не стаў выключэннем: маладую сям’ю з самымі цёплымі пажаданнямі і віншаваннямі наведалі старшыня Жытлінскага сельвыканкама  Пётр Свібовіч і намеснік старшыні раённага аддзялення ГА “Беларускі фонд міру” Алена Бонда, якая ўручыла Вользе Галоўчык (на здымку) сертыфікат  на імя сына “Дзіця міру” і грашовы падарунак.  Маладая маці зазначыла, што абавязкова павесіць сертыфікат у дзіцячым пакоі і раскажа сыну, калі той падрасце, у які светлы дзень ён нарадзіўся.

“Сэнс мерапрыемства ў тым, што ў цяперашняй сітуацыі, калі ў многіх краінах тэракты і войны, вельмі важна захоўваць мір і спакой. І вось гэтыя дзеткі з'яўляюцца сімвалам міру. Хочацца, каб з кожным годам  іх нараджалася больш.  А маленькаму Яўгену і ўсёй яго сям’і жадаем здароўя і дабрабыту”, – сказала намеснік старшыні раённага аддзялення ГА “Беларускі фонд міру” Алена Бонда.
У сям’і Сцяпана і Вольгі Галоўчыкаў гэта ўжо трэці сын. Старэйшаму, Кірылу, 5 гадоў, сярэдняму, Ягору, няма яшчэ і двух. 
Ганна Ільяшэвіч, фота Валерыя Міскевіча.
 
 
Комментарии (0)
Добавить комментарий