Прыгажосць пад небам Быцені

8 сентября 2017 - Александра Джежора
article3400.jpg

 

Пасля знаёмства з Вадзімам і Ганнай Афіцэравымі, гаспадарамі аграсядзібы “Лоўчы” ў Быцені, пачынаеш разумець, што толькі сапраўдны патрыёт роднага краю можа зрабіць такое сур’ёзнае кап-укладанне ў даволі рызыкоўны бізнес, які звязаны з агратурызмам. Тым болей, што ў дадзеным выпадку назіраецца не толькі жаданне “ўкласці і адбіць” грошы, але і дапамагчы цудоўнаму мястэчку з багатай гісторыяй “знайсці сябе” ў новых рэаліях часу.

Але аб усім па парадку.

Калі трапляеш на тэрыторыю аграсядзібы “Лоўчы” Вадзіма і Ганны Афіцэравых у Быцені, то найбольш праймае сэрца веліч добра дагле-джанага і з густам аформленага  ўчастка. Увогуле, прыклад гаспадара аграсядзібы сведчыць, што нават “недахопы” сучаснага вясковага жыцця можна ператварыць у перавагі, калі мысліць маштабна, дзейнічаць сістэмна.

Так, суседнія ўчасткі каля дома Вадзіма Афіцэрава не выкарыстоўваліся, на месцы аднаго з іх, увогуле, утварылася пустка, дзе выраслі гурбы смецця. Вадзім, як дбайны гаспадар, гэтую пустку добраўпарадкаваў, набыў некалькі суседніх участкаў, каб і тут навесці парадак, бо лічыць, радаваць вока павінен не толькі твой дом, але і наваколле.

– У маіх планах стварэнне тут шырокай акультуранай прасторы, стварыць заезд на гэтую плошчу з розных бакоў, узвесці амфітэатр; тут маглі б праводзіцца святы Быцені, індывідуальныя святы, – гаворыць Вадзім Афіцэраў. – Быцень – населены пункт з багатай гісторыяй, яна заслугоўвае таго, каб тут праводзілася брэндавае для вёскі свята, каб жыццё мясцовых жыхароў стала больш прывабным, цікавым…

Цікавасць да агратурызму абу-дзілася ў сэрцы Вадзіма Афіцэрава прыкладна пяць гадоў таму. Як кажа наш герой, хацелася б стварыць нешта маштабнае, што кранула б сваё сэрца і гасцей. Калі з’явіліся свабодныя сродкі, гаспадар стаў іх накіроўваць у развіццё аграсядзібы – узвёў вялікую і прыгожую гасціную, выкапаў маляўнічую глыбокую сажалку, куды запусціў карпа, таўсталобіка, амура, сома, шчупака, пабудаваў пірс. А яшчэ купіў коней, вось-вось яму даставяць брычку, з цягам часу з’явіцца і канюшня… Зараз вя-
дзецца будаўніцтва гасцявых домікаў, зон адпачынку з барбекю і іншымі прыстасаваннямі для, як кажуць, поўнага адпачынку, але гасцей аграсядзіба “Лоўчы” можа прыняць і зараз. У прыгожым высокім доме на вул. Кірава, 11, з многімі пакоямі і рознымі цікавымі для госця “прыбамбасамі” сумна не будзе нікому. Тут
здзівіцца ёсць чаму: амаль уся мэбля, а таксама карціны, вітражы зроблены па індывідуальных узорах, рукамі Вадзіма – сапраўднага майстра на ўсе рукі, бо муж і жонка цудоўныя дызайнеры, маюць добры густ. Але лепш тут, канешне, пабыць самому і ўсё пабачыць сваімі вачыма.

Уражанні будуць проста цудоўныя!

У чытача, мяркую, узнікне пытанне: а чаму менавіта “Лоўчы” называецца аграсядзіба? Справа ў тым, што Вадзім Афіцэраў – паляўнічы ў чацвёртым пакаленні, прадзед яго быў лоўчым пры двары цара Мікалая другога. Дзядуля ж у гады Вялікай Айчыннай вайны быў паранены, калі ішлі баі за Быцень у 1944-м годзе, лячыўся ў гэтым мястэчку, дзе і сустрэў сваю будучую жонку, ажаніўся; тут у 1945-м годзе нарадзіўся бацька героя нашай публікацыі… Гісторыя роду моцна звязана з Быценню, прадстаўнікі мужчынскага полу – аматары палявання, сам Вадзім вялікі прыхільнік гэтага віду актыўнага адпачынку. Удыхнуць новае жыццё ў дзейнасць Быценскай паляўнічай дачы раённай арганізацыі Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў таксама ў планах Вадзіма Афіцэрава, ён спадзяецца, што паляўнічыя стануць пастаяннымі гасцямі яго аграсядзібы.

Але, канешне, не толькі паляўнічыя, а любы з ліку тых, хто хоча культурна адпачыць на ўлонні прыроды, можа атрымаць пэўную асалоду ад наведвання аграсядзібы “Лоўчы” ў Быцені.

Аляксандр ГОРБАЧ,

Валерый МІСКЕВІЧ (фота).

 На здымках: вось такая маляўнічая карціна адкрываецца воку любога наведвальніка аграсядзібы “Лоўчы”; Вадзім і Ганна Афіцэравы запэўніваюць: іх гасцям сумна не будзе!

 


Комментарии (0)
Добавить комментарий