Дом, дзе сагрэюцца дзіцячыя сэрцы

11 ноября 2015 - Дарья Вдовина
article2058.jpg

Год назад у новы двухпавярховы дзіцячы дом сямейнага тыпу на вуліцы Механізатараў у Івацэвічах усяліліся шматдзетная сям’я Горбачаў, якая на той момант выхоўвала семярых, а зараз дзевяцярых прыёмных дзяцей. А ў бягучым годзе гэтая вуліца прырасла новым домам сямейнага тыпу – прыгожым, светлым, напоўненым дзіцячымі галасамі. Тут ужо некалькі тыдняў жыве сям’я Сяргея і Наталлі Сазончыкаў з Івацэвічаў, якія з’яўляюцца прыёмнымі бацькамі для двух хлопчыкаў і двух дзяўчынак.

 

Урачыстае адкрыццё чарговага дома сямейнага тыпу прайшло ў мінулую пятніцу, 6 лістапада. Сюды наведалася кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі зацікаўленых аддзелаў і службаў райвыканкама, устаноў і прадпрыемстваў Івацэвічаў.

 

– Самых цёплых слоў заслугоўваюць будаўнікі, якія ўзвялі гэты дом, і спецыялісты аддзела адукацыі райвыканкама, якія знайшлі добрую сям’ю, якія можа ўзяць на сябе такую важную місію, а таксама зрабілі вельмі многае, каб напоўніць дом усім неабходным для нармальнага жыцця, – адзначыў у сваім выступленні падчас урачыстага адкрыцця намеснік старшыні райвыканкама А. Ф. Велікаселец. – Гэта чацвёрты дом сямейнага тыпу ў нашым раёне, ужо 76 дзяцей выхоўваюцца ў падобных сем’ях на Івацэвіччыне. Гэта – правільны падыход, бо ніякі інтэрнат не заменіць дзіцяці сям’ю. У добры шлях!..

 

 

 

Аляксандр Велікаселец уручыў падарунак сям’і Сазончыкаў – камп’ютар. Падарунак – таксама камп’ютар – атрымала сям’я і ад начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама М. М. Віннічка. Сімвалічны ключ бацькам-выхавальнікам уручыў намеснік начальніка УП “Івацэвіцкая ПМК-11” В. У. Доўста. Пасля словы ўдзячнасці прысутныя пачулі ад прыёмнай мамы Наталлі Сазончык. …Пераразаецца чырвоная стужка, прысутныя ўваходзяць дом. Уражвае ён сваімі памерамі – каля 250 кв. м. жыллёвая плошча, радуе, што тут створаны ўсе бытавыя ўмовы для нармальнага выхавання дзяцей. Мэбля, бытавая тэхніка, посуд, нават пасцельная бялізна – усё гэта набыта за дзяржаўныя сродкі, якіх патрачана болей за 3,5 мільярдаў рублёў.

 

Падарункі прыёмнай сям’і Сазончыкаў у гэты дзень уручалі, выказвалі самыя лепшыя пажаданні В. Разумейчык, старшыня прафкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, Д. Пакалюк, дырэктар ДУ “Івацэвіцкая ТЦСАН”, А. Машко, намеснік галоўнага ўрача УАЗ “Івацэвіцкая ЦРБ”, А. Хвяшчук, дырэктар Івацэвіцкага сацыяльна-педагагічнага цэнтра, Т. Турко, загадчыца сектара па абароне дзяцінства аддзела адукацыі, спорту і турызму, суседзі – прыёмная сям’я Горбачаў і інш.

 

У добры шлях, сям’я Сазончыкаў! Жадаем, каб дзеткі раслі здаровымі, стараннымі і паслухмянымі.

 

Видеосюжет телерадиокомпании "Брест" www.youtube.com/watch

 

Аляксандр ГОРБАЧ, Валерый МІСКЕВІЧ (фота).

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий