Гардзейкі – прызёры!

14 сентября 2015 - Administrator
article1955.jpg

У абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2015”, які ладзіўся ў  г. Іванава 12 верасня, прыняла ўдзел і дэлегацыя нашага раёна на чале са старшынёй райвыканкама Анатоліем Ткачуком.

У гарадскім парку Перамогі ў гэты ж дзень адбыўся абласны этап рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла”, у якім наш раён прадставіла сям’я Аляксандры і Міхаіла Гардзейкаў са Стаек. Наша сям’я заняла трэцяе месца з 13 каманд-удзельніц. Раённы камітэт ГА “БРСМ” дзякуе маладой сям’і за дастойнае выступленне.

Комментарии (0)
Добавить комментарий