Падарунак народжанай у Дзень Незалежнасці

5 июля 2017 - Administrator
article3273.jpg

 У радзільнае аддзяленне УАЗ “Івацэвіцкая ЦРБ” у мінулы аўторак, 4 ліпеня, наведалася дэлегацыя прадстаўнікоў Івацэвіцкай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”. У рамках акцыі “Белая Русь – з любоўю да дзяцей” тут адбылося ўшанаванне маладой мамы, жыхаркі Івацэвічаў Ірыны Ражковай, якая нарадзіла дзіця менавіта 3 ліпеня, калі наша краіна адзначала Дзень Незалежнасці.


Так, менавіта 3 ліпеня ў сям’і Аляксея і Ірыны Ражковых з Івацэвічаў нарадзілася дзяўчынка, першынец сям’і, якой маладыя бацькі далі імя Яна. Старшыня раённай арганізацыі “Белай Русі” Дзяніс Пакалюк, члены арганізацыі Ірына Ермаловіч і Людміла Дылюк павіншавалі маладую маму, уручылі кветкі і падарунак. Маладая мама была вельмі кранута яшчэ і таму, што падарунак ад “Белай Русі” прыйшоўся вельмі дарэчы іх маладой сям’і. 
Аляксандр ГОРБАЧ, Валерый МІСКЕВІЧ (фота).
Комментарии (0)
Добавить комментарий