У свята матуль – двайны падарунак

18 октября 2016 - Administrator
article2741.jpg

 Пяць матуль у нашым раёне атрымалі на Дзень маці двайны падарунак. Нехта з нашых гераінь упершыню спазнаў шчасце мацярынства напярэдадні святочнага дня, для некага гэта былі ўжо чацвёртыя радзіны. Аднак, яшчэ адна добрая падзея чакала нашых маладых матуль. Учора, 17 кастрычніка, з прыемнай місіяй – павіншаваць жанчын і ўручыць ім каштоўныя падарункі – у радзільнае аддзяленне УАЗ “Івацэвіцкая ЦРБ” наведаліся старшыня Івацэвіцкай раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Аляксандра Джэжора і старшыня Івацэвіцкай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Дзяніс Пакалюк.


Мінулы тыдзень па ўсёй краіне быў аб’яўлены Тыднем маці. Падчас яго адбыўся шэраг святочных мерапрыем-стваў, сустрэч, канцэртаў, тэматычных выстаў, флэшмобаў і арт-праектаў. Рознымі спосабамі, традыцыйнымі і сучаснымі, у гэты перыяд арганізатары віншавалі жанчын-матуль. 

За гэты тыдзень у нашым раёне нарадзілася пяць новых жыхароў – дзве дзяўчынкі і тры хлопчыкі. Яўгенія Крук са Стаек нарадзіла на мінулым тыдні першынца. Не нарадуецца матуля сыночку-волату, ён нарадзіўся вагой 3 кг 800 грамаў. Другі раз сталі матулямі Наталля Скоц, Юлія Котава з Івацэвічаў – яны нарадзілі сыночкаў. Другую дачушку нарадзіла Марыя Молаш з в. Амяльная. А вось нованароджаная дачушка Наталлі Грак з Івацэвічаў хутка паедзе дадому, дзе яе вельмі чакаюць дзве старэйшыя сястрычкі і брацік. Для дачушкі маці Наталля Віктараўна і 
бацька Данііл Аляксандравіч ужо і імя прыгожае абралі – Ульяна. “Месца ў чатырохпакаёвай кватэры хопіць усім”, – кажа маладая маці. Ведае, галоўнае для дзіцяці – бацькоўская любоў, бо сама жанчына таксама расла ў шматдзетнай сям’і.  
    
Са шчырымі словамі і пажаданнямі да жанчын звярнуліся госці. Аляксан-дра Джэжора і Дзяніс Пакалюк павіншавалі матуль з нараджэннем дзяцей, пажадалі здароўя і шчасця ім і немаўлятам, а таксама яшчэ не раз спазнаць шчасце мацярынства.   
Матулі прызналіся пасля – не чакалі да сябе такой увагі. Дзякавалі за падарункі і кветкі. Падораныя дзіцячыя коўдры якраз прыйдуцца  да месца. А галоўнае, канечне, гэта ўвага, якую падарылі матулям лідары грамадскіх арганізацый у той дзень. 
Наталля ГЕРБЕДЗЬ, фота аўтара. 
Комментарии (0)
Добавить комментарий