У Дабромыслі – новая дзіцячая пляцоўка

3 ноября 2017 - Дарья Вдовина
article3516.jpg
Дзякуючы сумеснай ініцыятыве і актыўным намаганням работнікаў Дабромысленскага сельскага Савета пад кіраўніцтвам Мікалая Шаўчука і настаўнікаў ДУА “Дабромысленскі дзіцячы сад-сярэдняя школа” пад кіраўніцтвам Міхаіла Казлоўскага за летні перыяд была пабудавана новая дзіцячая пляцоўка ў Дабромыслі, якая размясцілася насупраць сельскага Дома культуры, на месцы, дзе раней быў выган для жывёлы. 
 
Знайшліся і спонсары для такой добрай справы – мясцовае Дабромысленскае лясніцтва. Зроблены будаўнічыя работы і добраўпарадкаванне ў большасці сіламі работнікаў сельвыканкама, а таксама актыўных вяскоўцаў. Цяпер радуе вока маляўнічы мосцік на ўваходзе, з’явіліся на пляцоўцы арэлі, горка, лавачкі… Нядаўна сіламі работнікаў Дома культуры, сельвыканкама і сацыяльных работнікаў, у тым ліку і пенсіянераў, былі пафарбаваны канструкцыі дзіцячай пляцоўкі – атрымалася прыгожа і годна. А галоўнае – ёсць карысць: пляцоўка запатрабавана дзецьмі і моладдзю, якой акрамя актыўнага адпачынку палюбілася на мосціку рабіць “сэлфі”.
Комментарии (0)
Добавить комментарий