У Івацэвічах зачыніўся магазін «Кнігі»

26 июля 2017 - Administrator
article3316.jpg

 Тыдзень таму зачыніў свае дзверы магазін «Кнігі», што знаходзіўся ў райцэнтры па вуліцы Савецкай, а 25 ліпеня ў будынку былой кнігарні ўжо пачаў працаваць магазін трыкатажнага адзення гомельскага брэнда «8 Марта».


Як паведаміла «ІВ» дырэктар філіяла «Лотос» Івацэвіцкага райста Алена Куратнік кнігарню зачынілі з-за падзення рэалізацыі кніжнай прадукцыі:
– На жаль, сёння людзі ўсё менш чытаюць папяровыя кнігі, надаючы большую перавагу электронным кнігам і інтэрнэту. Падобныя магазіны зачыняюць і ў іншых раёнах. Але мы не можам поўнасцю пакінуць нашых пакупнікоў без кніг, таму ў магазіне «Культтавары», што знаходзіцца на вуліцы Паштовай, з’явіўся кніжны аддзел, куды пераехала большая частка тавара з кнігарні. Іншыя тавары мы таксама расфарміравалі па магазінах: паштоўкі, сувенірную прадукцыю – у аддзел «Галантарэя» магазіна «Універмаг» па вул. Леніна, кніжкі для дзяцей – у магазін «Дзіцячы свет» па вуліцы Камуністычнай, пашыраны таксама таварны рад у краме «Прамтавары» ў г. п. Целяханы. 

Что тычыцца новага магазіна ААТ «8 Марта» – гэта нашы даўнія партнеры. Іх прадукцыю мы і раней прадавалі ў магазінах «Спорттавары», «Універмаг», а зараз прапануем амаль увесь асартымент гэтай гандлёвай маркі: трыкатажнаю бялізну, сарочкі, халаты, піжамы, футболкі, купальнікі, а таксама панчошна-шкарпэткавыя вырабы. Добрая якасць і невысокія цэны – гэта тое, што трэба сёння пакупніку. Дарэчы, да канца месяца ў магазіне дзейнічае спецыяльная акцыя: пры аднаразовай пакупцы на суму 100 рублёў у падарунак вы атрымаеце сертыфікат на 10 рублёў на пакупку тавараў у любым магазіне філіяла «Лотас».
Падрыхтавала Дар’я УДОВІНА, фота аўтара.
Комментарии (0)
Добавить комментарий