Аўталаўкі не будуць рабіць менш прыпынкаў

5 августа 2016 - Administrator
article2609.jpg

 У рэдакцыю “ІВ” звярнуўся жыхар в. Краі, які запытаўся, чаму аўталаўка ў Краях раней рабіла два прыпынкі, а стала рабіць 

адзін? Мо ёсць якое распараджэнне скараціць лік прыпынкаў...

Адказвае старшыня праўлення Івацэвіцкага райста Тамара Мікалаеўна Варабей:
– Пачнём з таго, што ў вёсцы Краі аўталаўка робіць не два, а нават чатыры прыпынкі і тры прыпынкі ў суседняй вёсцы Гутка, якая літаральна злілася з Краямі. І калі абслугоўванне Гуткі з дапамогай магазіна на колах – наш абавязак, бо гэта малы населены пункт, дзе няма магазінаў, то абслугоўванне Краёў – зусім не абавязковае: вёска вялікая, і там ёсць два магазіны – адзін тавараў паўсядзённага попыту і другі – гаспадарчых тавараў. Рашэннем праўлення Івацэвіцкага райста мы ўзялі на абслугоўванне аўталаўкамі і вёскі з вялікай працягласцю накшталт Краёў ці Вялікай Гаці, бо разумеем, што пажылым людзям цяжка ісці ў стацыянарны магазін праз усю вёску. І ніякага рашэння скараціць лік прыпынкаў аўталаўкі ў вёсках раёна ў цэлым ці ў Краях у прыватнасці няма. Высветлілася, што быў выпадак на мінулым тыдні, калі па тэхнічных прычынах аўталаўка ў Краях зрабіла на адзін прыпынак менш, але ўжо ў наступны раз яна будзе спыняцца па звыклым для жыхароў графіку. 

На балансе Івацэвіцкага райста на сёння – шэсць аўталавак, якія абслугоўваюць насельніцтва вёсак, і адна аўталаўка рэзервовая, якую задзейнічаюць зімой. Дарэчы, у аўталаўках можна разлічвацца пластыкавымі карткамі. 
Падрыхтавала Вольга ШЭЛЯГОВІЧ.
Комментарии (0)
Добавить комментарий