Аб’яўлены тэндар на выпуск тэлефонных даведнікаў

6 апреля 2015 - Administrator
article1619.jpg

 У райгазету звярнулася жыхарка вёскі Рэчкі Вера Аляксееўна Хоміч, якая цікавіцца наконт таго, калі Івацэвіцкі раённы вузел электрычнай сувязі правядзе выпуск новых тэлефонных даведнікаў.

– Сёння ў старым даведніку амаль усе нумары не супадаюць! Шкада, тэлефонная кніга ў добрым стане, а вось карыстацца ёй немагчыма. Ці збіраюцца выпускаць новы даведнік? – пытаецца жанчына.


Вось які адказ на пытанне нашай чытачкі мы пачулі ад Сяргея Снітко, начальніка Івацэвіцкага раённага вузла электрычнай сувязі:

– Брэсцкі філіял РУП “Белтэлекам” аб’явіў 1 красавіка аб правядзенні тэндара на выпуск новых тэлефонных даведнікаў у раённых вузлах электрычнай сувязі вобласці, бо праблема хуткай “старасці” гэтых кніг хвалюе вельмі многіх, з такімі пытаннямі да мяне звяртаюцца рэгулярна. Калі па выніках тэндара знойдзецца арганізацыя, якая згодна правесці выпуск даведнікаў, то работа па яго выпуску пачнецца; усё, што трэба зрабіць нам, мы зробім.


Завастру ўвагу, што выпуск новых даведнікаў, так бы мовіць, справа няўдзячная. Дапусцім, мы выпусцілі б такую кнігу ў мінулым го-

дзе, але вось прайшла масавая замена нумароў на “дзявятку” – і адразу значнае несупадзенне. Замена нумароў працягнецца і ў бягучым годзе, яна зачэпіць у значнай ступені Івацэвічы, таму, нават купіўшы новую кнігу (калі тэндар пройдзе паспяхова), трэба быць гатовым да таго, што цераз месяц-другі з’явяцца “нестыкоўкі”.

Аляксандр ГОРБАЧ.

Комментарии (0)
Добавить комментарий