Чаму “скачуць” цэны на шкляную тару?

9 марта 2016 - Administrator
article2291.jpg

 У рэдакцыю “ІВ” паступіла пытанне, якое тычыцца прыёму шкляной тары. Жыхар Івацэвічаў цікавіцца, чаму ў Івацэвічах “скачуць” цэны на бутэлькі – то адна цана, то другая? І чаму шкляная бутэлька каштуе па-рознаму ў Івацэвічах і Бярозе? Было б лагічна, калі б цэны былі аднолькавыя, разважае наш чытач. 


За каментарыем звярнуліся да першага намесніка старшыні праўлення Івацэвіцкага райста Зоі Аляксандраўны Янушкевіч, якая растлумачыла парадак фарміравання цэн на шкляную тару наступным чынам:
– Шкляную тару мы прымаем для тых заводаў-вытворцаў, якія пастаўля-юць прадукцыю ў нашы магазіны ў гэтай жа тары. Сёння цэны на яе дагаворныя, і дыктуюць іх тыя самыя вытворцы, кожны з якіх прапануе свой кошт за бутэлькі і слоікі. Гэта значыць, цэны ў магазінах і пунктах па прыёме шкла райста залежаць ад пастаўшчыкоў, з якімі даводзіцца супрацоўнічаць у дадзены момант. Мяняюцца пастаўшчыкі – мяняюцца цэны. Менавіта таму не супадае кошт бутэлькі ў івацэвіцкім і бярозаўскім пунктах па прыёме шкла: Бяроза, найхутчэй, працуе з іншымі лікёра-гарэлачнымі заводамі. Раней, сапраўды, цэны на тару для харчовых прадуктаў, якая выраблялася на тэрыторыі Беларусі, былі залогавыя, прапаноўваўся пэўны іх прэйскурант, якім кіраваліся прадстаўнікі гандлёвай сеткі. Цяпер сітуацыя іншая. 

Большасць магазінаў райста, у тым ліку ўсе сельскія, а таксама пункты па прыёме шкла ў Івацэвічах, Косаве, Целяханах прымаюць бутэлькі і слоікі па наступных цэнах. Бутэлька вінная, каньячная 0,5 л – 600 руб. за штуку, вінная бутэлька 0,7л  – 1000 руб., вінтавая вінная і гарэлачная бутэлька – 600 руб; фірмовая бутэлька “Белалка” 0,5л  – 600 руб.; шкляны слоік 0,5 л – 1000 руб., 1 л – 1 800 руб; 3 л – 2 500 руб. Нагадаем, што ў Івацэвічах пустую тару можна здаць у пункце па прыёме шкла, які знаходзіцца на вул. Камуністычная, д. 5. 
Падрыхтавала Вольга ШЭЛЯГОВІЧ.
 
Комментарии (1)
Добавить комментарий RSS-лента RSS-лента комментариев