Пустазелле – не камунальныя адходы!

26 августа 2016 - Administrator
article2649.jpg

 Літаральна шквал тэлефанаванняў у апошнія дні выклікала рашэнне кіраўніцтва ДУВП “Івацэвіцкая ЖКГ” поўнасцю адмовіцца ад утылізацыі пустазелля, якое разам з іншымі камунальнымі адходамі жыхары прыватнага сектара выносяць да аўтамабіляў ці трактароў, што забіраюць смецце ад домаўладанняў.


Чым тлумачыцца гэтае рашэнне, якія яшчэ просьбы і парады да жыхароў раёна ёсць у камунальнікаў? Тлумачэнні дае Галіна Атлыгіна, майстар па саначыстцы ДУВП “Івацэвіцкая ЖКГ”:

1. Пустазелле – не смецце, якое павінны ўтылізаваць камунальнікі. Звернемся да пункта 2.4 Дамовы па аказанні паслуг па вывазу смецця, якую падпісвалі многія жыхары прыватных дамоў і дзе паведамляецца: “Выканаўца вызваляецца ад вывазу буйнагабарытных, абпаленых, ядавітых, таксічных, будаўнічых адходаў, адходаў ад абслугоўвання зямельных участкаў (пустазелле), вядзення прыватнай падсобнай гаспадаркі і (або) агародніцтва…”. Раней мы пустазелле бралі, хаця маглі і не браць, з тых памкненняў, што хацелі зрабіць агульную карысць у справе навядзення парадку на зямлі, але гэты наш крок стварыў праблему, якую камунальнікам самастойна не вырашыць. Таму мы перасталі браць пустазелле. 

2. Разумеючы важнасць навядзення парадку на прыдамавой тэрыторыі і арганізацыі цэнтралізаванага вывазу смецця, многія нашы грамадзяне, так бы мовіць, творча падышлі да вырашэння дадзенага пытання. Усё часцей заўважаецца, што гаспадары падворкаў да тэхнікі, што пад’язджае да іх двара, вывозяць камунальныя адходы ў “чамаданах” на калёсіках. Падобная “тэхніка” вельмі папулярная за мяжой, прынамсі – у Германіі. Карыстацца імі зручна і самім гаспадарам, і камунальнікам, бо звычайныя мяшкі – рвуцца, часта іх атакуюць сабакі, пасля чаго смецце разносіцца па наваколлі. Хочацца толькі папрасіць   выкарыстоўваюць поліэтыленавыя пакеты, якія можна лёгка дастаць з “чамадана” – карысць будзе агульнай і для гаспадароў, і для камунальнікаў.
Падрыхтаваў Аляксандр ГОРБАЧ.  
Комментарии (0)
Добавить комментарий