Скідкі на лякарствы пакуль толькі ў цэнтральнай аптэцы

15 апреля 2015 - Дарья Вдовина
article1640.jpg

У райгазету звярнуліся адразу некалькі нашых чытачоў, якія выказваюць недаўменне тым, што толькі ў адной аптэцы – цэнтральнай раённай №9 па вуліцы Савецкай у Івацэвічах – прадстаўляецца скідка ў памеры 5 працэнтаў. Так, чытач раёнкі Уладзімір Пракапенка, які наведаў нас некалькі дзён назад, звярнуў увагу і на гэты факт, і на тое, што ў аптэчнай сістэме Мінскай вобласці скідкі больш сур’ёзныя – да 15 працэнтаў.


– Атрымліваецца, што жыхары аддаленых вуліц Івацэвічаў вымушаны “ісці ў цэнтральную, каб атрымаць скідку. А як быць жыхарам іншых населеных пунктаў, дзе ёсць аптэчныя кіёскі, але пра скідку і не думай? – абураецца Уладзімір Пракапенка.


Словы гэтага нашага чытача пацвердзіліся. Вось што расказала “ІВ” Наталля Азарка, загадчыца ЦРА №9 г. Івацэвічы:


– Сапраўды, толькі ў цэнтральнай раённай аптэцы №9 г. Івацэвічы 5-працэнтную скідку на лекі, якія выпускаюцца айчыннымі заводамі-вытворцамі, могуць атрымаць асобы пенсійнага ўзросту, шматдзетныя сем’і, дзеці ва ўзросце да трох гадоў, інваліды ўсіх катэгорый. Я згодна з тым, што рашэнне кіраўніцтва Брэсцкай РУП “Фармацыя”, паводле якога толькі цэнтральныя аптэкі ў Брэсцкай вобласці могуць прадстаўляць скідкі і якім мы кіруемся ў сваёй рабоце, не можа задаволіць канчаткова. Але мы тут, у Івацэвічах, павінны выконваць рашэнні вышэйстаячага кіраўніцтва. Але, наколькі ведаю, кіраўніцтва Брэсцкай РУП “Фармацыя” плануе ўсё ж такі зрабіць скідку так, каб яна тычылася ўсіх.


Што тычыцца памеру скідкі, то магчыма ў розных абласцях Беларусі яны розныя. Наколькі ведаю, у Брэсцкай і Гродзенскай абласцях скідкі менавіта пяць працэнтаў, магчыма, у Мінскай вобласці яны больш высокія. Але трэба разумець, што многае залежыць ад фінансавай устойлівасці таго або іншага прадпрыемства.


Падрыхтаваў Аляксандр ГОРБАЧ. 

Комментарии (1)
Добавить комментарий RSS-лента RSS-лента комментариев