Задачы – агульныя

8 декабря 2017 - Administrator
article3590.jpg

У Івацэвіцкім ГДК прайшоў прыём грамадзян, які правялі Галіна Крынец, старшыня Брэсцкага абласнога камітэта прафсаюзаў работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму, і Ігар Колбік, пракурор Івацэвіцкага раёна. Разглядаліся пытанні тлумачэння заканадаўства, што рэгулюе сферу працоўных і звязаных з імі праваадносін. Грамадзяне, якія прыйшлі на прыём, атрымалі адказы на хвалюючыя іх пытанні.

 

Чаму прафсаюзы праводзяць такія прыёмы разам з кіраўніцтвам пракуратуры? Справа ў тым, што Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі і Генеральная пракуратура рэспублікі падпісалі дамову аб узаемадзеянні. Мэта – павысіць эфектыўнасць работы па абароне канстытуцыйных правоў і гарантый працоўных. У гэтым сэнсе ў прафсаюзаў і пракуратуры задача агульная, таму ведамствы прынялі рашэнне абараняць інтарэсы працоўных разам.

Аляксандр ГОРБАЧ.   

Комментарии (0)
Добавить комментарий