Ідзе імунізацыя супраць грыпу

24 сентября 2015 - Administrator
article1974.jpg

 У раёне працягваецца сезонная імунізацыя насельніцтва супраць грыпу. На 22 верасня прывіта 8613 чалавек ці 15,5% насельніцтва. У першую чаргу вакцыну атрымалі дзеці ад 6 месяцаў да 3 гадоў, дзеці і дарослыя з хранічнымі захворваннямі, людзі, якія найбольш рызыкуюць заразіцца грыпам (вучні школ, настаўнікі, медработнікі і іншыя). За кошт сродкаў арганізацый прывіты і работнікі шэрагу прадпрыемстваў.


– У гэтым годзе для імунізацыі выкарыстоўваюцца вакцыны “Ваксігрып” (Францыя) для правядзення платнай вакцынацыі, “Грыпол Плюс” (Расія), – расказала загадчыца аддзела эпідэміялогіі ДУ “Івацэвіцкі райЦГіЭ” Ірына Ковыш. – З 2010 года ў Беларусі выкарыстоўваюцца вакцыны, якія не ўтрымліваюць жывы вірус грыпу, у іх склад уваходзяць толькі бялкі ўжо разбуранага віруса. На сёння такія вакцыны самыя бяспечныя, добра падыходзяць дзецям першага году жыцця і ўвогуле добра пераносяцца як дзецьмі, так і дарослымі. Ахоўны ўзровень антыцелаў фарміруецца на працягу 2-3 тыдняў пасля вакцынацыі і забяспечвае ахову ад захворвання на 6-12 месяцаў.

Зрабіць прышчэпку за кошт уласных сродкаў можна ў любой лячэбнай установе раёна. Па пытаннях імунізацыі можна звярнуцца ў ДУ “Івацэвіцкі райЦГіЭ” па тэлефонах 9-19-74, 9-15-04 ці ва УАЗ “Івацэвіцкая ЦРБ” па тэлефонах 3-00-12, 9-15-34.
Падрыхтавала Вольга ШЭЛЯГОВІЧ.
Комментарии (0)
Добавить комментарий