Першыя ахвяры маразоў

10 января 2017 - Administrator
article2887.jpg

Моцныя маразы, з якіх распачаўся 2017 год, сталі сапраўдным выпрабаваннем для нашых людзей, якія даўно прызвычаіліся да цёплых зім. У Івацэвіцкую раённую бальніцу звярталіся людзі з абмаражэннямі кісцей рук (два чалавекі за апошні час), якім была аказана амбулаторная дапамога. І хоць маразы пакуль адступілі, расслабляцца рана – палова зімы наперадзе


Як патлумачыў загадчык аддзялення траўматалогіі УАЗ “Івацэвіцкая ЦРБ” Барыс Сакалоўскі, пазбегнуць абмаражэння дапаможа прытрымліванне простых правілаў. Не варта ўжываць спіртное перад выхадам на мароз, не трэба курыць на холадзе, разгульваць без шапкі, шаліка і рукавіц. Дапаможа не змерзнуць свабоднае адзенне, цёплыя вусцілкі ў ботах, ваўняныя шкарпэткі. Хавайцеся ад ветру, бярыце з сабой тэрмас з чаем, перад выхадам на вуліцу адкрытыя ўчасткі цела змажце спецыяльным крэмам. Дзецям забаронены доўгія прагулкі на марозе – праз кожныя 15-20 мінут вяртайцеся з імі дахаты. Калі адчулі, што замярзаеце, заходзьце ў памяшканне, каб пагрэцца. А вярнуліся дамоў, праверце, ці няма абмаражэння рук, ног, спіны, вушэй, носа і гэтак далей. Бо калі яно ёсць і пусціць яго на самацёк, то абмаражэнне можа прывесці да гангрэны і нават страты канечнасцяў. А найлепш у моцныя маразы ўвогуле не выходзіць з дому без асаблівай неабходнасці.

Падрыхтавала Вольга ШЭЛЯГОВІЧ.

Комментарии (0)
Добавить комментарий