Алена Падсадная – “Прафесіянал года”

23 января 2017 - Administrator
article2910.jpg
З цудоўным настроем пачала новы працоўны год Алена Падсадная, вядучы спецыяліст службы продажаў аддзела карпаратыўнага бізнесу цэнтра банкаўскіх паслуг №111 г. Івацэвічы ААТ “ААБ “Беларусбанк”. У абласным конкурсе “Прафесіянал года” сярод работнікаў “Беларусбанка” гэтая маладая і прыгожая супрацоўніца ўстановы прызнана лепшай у намінацыі “Карпаратыўны бізнес”, апярэдзіўшы канкурэнтаў з некалькі дзясяткаў больш буйных філіялаў – з Брэста, Баранавічаў, Пінска і іншых гарадоў вобласці.

Поспех Алены не выпадковы, на яе глыбокую дасведчанасць звяртае ўвагу кіраўніцтва ўстановы; поўную інфармацыю аб магчымасцях і паслугах яна можа прадставіць любому суб’екту гаспадарання. Карпаратыўны бізнес – гэта крэдыты, разлікова-касавае абслугоўванне кліентаў, а гэта адкрыццё рахункаў, дэпазітныя аперацыі, акрэдатыўная форма разліку. 

– У сувязі са з’яўленнем новых банкаўскіх паслуг кліенцкая база ЦБП №111 не абмежавана Івацэвічамі і раёнам, – расказвае пра асаблівасці сваёй работы супрацоўніку “ІВ” Алена Падсадная. – Дыстанцыйнае абслугоўванне дае кліентам магчымасць атрымаць доступ да сваіх рахункаў у любой кропцы свету, дзякуючы гэтаму на разлікова-касавым абслугоўванні ў нашым ЦБП знаходзяцца кліенты, якія зарэгістраваны далёка за межамі раёна.
Найбольш простым і запатрабаваным для нашых кліентаў з’яўляюцца крэдыт “Мікра-Бізнес-Зварот” – крэдытуецца менавіта бізнес, што дзейнічае паспяхова; для кожнага кліента вызначаецца тая сума крэдыту, якую кліент здольны своечасова вярнуць банку. У той жа час “Беларусбанкам” распрацавана прынцыпова новая партнёрская праграма “Мост”, якая закліканая аб’яднаць магчымасці прадпрыемстваў, што выпускаюць прадукцыю, з інтарэсамі прадпрыемстваў-гандляроў – гэтая праграма садзейнічае павелічэнню аб’ёмаў продажу прадукцыі суб’ектамі гаспадарання.
Алена Падсадная, як звяртае ўвагу кіраўніцтва ЦБП №111 г. Івацэвічы, – член Беларускага Саюза жанчын, актывіст установы.  
Аляксандр ГОРБАЧ (фота аўтара). 
 
Комментарии (0)
Добавить комментарий