Дапамаглі ветэрану

30 апреля 2015 - Дарья Вдовина
article1688.jpg

Напярэдадні святкавання 70-й гадавіны Вялікай Перамогі асаблівая ўвага і пашана з боку юных выратавалькаў да  ветэранаў мінулай вайны. Акцыі “Ветэран” і “Падарунак ветэрану” сталі традыцыйнымі напрыканцы красавіка для рабят з клуба юных выратавалькаў-пажарных “Агеньчык” і прадстаўнікоў пярвічнай арганізацыі Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных ДУА “Амяльнянская СШ”.  Фактычна пад апекай школьнікаў знаходзіцца ветэран вайны, жыхар в. Глінная Міхаіл Емяльянавіч Куратнік.

 

Днямі хлопцы і дзяўчаты  наведаліся ў двор Міхаіла Емяльянавіча разам з кіраўніком гуртка, настаўнікам Анатолем Шаўчуком, каб дапамагчы яму прыбраць і скласці пад навес толькі што прывезеныя дровы. Сам ён – руплівы гаспадар і клапоціцца аб нарыхтоўцы паліва загадзя, да таго ж і сам імкнецца прыбіраць дровы разам з дзецьмі. Хлапчукі і дзяўчаты не лянаваліся і праз некаторы час на месцы кучы колатых дроў было чыста. Дзмітрый Куратнік, Арцём Сярмяжка, Дзмітрый Роік, Эдзік Абрамчук, Алеся Аўрусевіч, Ксюша Хаміцэвіч, Паша Аўрусевіч, Таццяна Грынік, Даша Наўроцкая, Андрэй Абрамчук і Андрэй Балакір завіхаліся каля дроў, нібы мурашы. Міхаіл Емяльянавіч толькі радаваўся хуткай і якаснай  рабоце.

 

А калі работа была скончана, рабяты зноў папрасілі ветэрана расказаць аб мінулай вайне. А Міхаілу Емяльянавічу сапраўды ёсць чым падзяліцца з молоддзю, бо свой баявы шлях ён пачаў у ліпені 1944 года, а закончылася для яго вайна ў верасні 1945 года. Служыў ён на той час камандзірам мінамётнага разліку 1-й паветрана-дэсантнай дывізіі Забайкальскага фронту. Сярод ягоных узнагарод медалі “За адвагу”, “За перамогу над Германіяй”, “За  перамогу над Японіяй”.

 

Валерый Молаш, ст. інспектар прапаганды і ўзаемадзеяння з  грамадскасцю райаддзела па НС.  

Комментарии (0)
Добавить комментарий