Новая кніга: "Перажытае-незабытае"

24 ноября 2017 - Administrator
article3554.jpg

 30 лістапада – прэзентацыя кнігі  В. І. Мароза ў Даманаўскім СДК


Так, 30 лістапада а 12 гадзіне ў Даманаўскім СДК плануецца правесці ўпершыню ў гісторыі вёскі такую імпрэзу – прэзентацыю кнігі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, жыхара вёскі Даманава, актыўнага грамадскага дзеяча Вікенція Іванавіча Мароза.
Кніга ўспамінаў Вікенція Іванавіча “Перажытае – незабытае” выйшла ў гэтым годзе ў Мінскім выдавецтве “Галіяфы”. Падрыхтаваў кнігу да выдання і напісаў прамову сын аўтара, вядомы ў Беларусі паэт, празаік, публіцыст, кінарэжысёр Уладзімір Мароз. 
Каштоўнасць кнігі ў такім дакументальным фармаце цяжка пераацаніць, бо сам аўтар – чалавек шчырай праўды, умее бачыць і заўважаць самае галоўнае, істотнае ў падзеях і часе.

У падрыхтоўцы прэзентацыі заняты калектыў Даманаўскага Дома культуры, бібліятэка. Плануецца ўдзел у імпрэзе народнага калектыву “Спадчына”, сярэдняй школы Даманава.
Нагадаем, у нашым раёне гэта ўжо трэцяя кніга ўспамінаў ветэранаў пасля кніг Івана Тарасевіча “Мое наследие” і Міхаіла Каланчука “Узкоколейка”.
Прыходзьце на прэзентацыю!
 
Комментарии (0)
Добавить комментарий