У нашай канкурсанткі – трэцяе месца

13 мая 2014 - Administrator
article1049.jpg

 Напярэдадні Міжнароднага дня медыцынскай сястры на базе УАЗ “Бярозаўская раённая бальніца” праводзіўся абласны конкурс аперацыйных медыцынскіх сясцёр. 

11 прадстаўніц з розных раёнаў вобласці змагаліся за званне “Лепшы па прафесіі”. Аперацыйная медыцынская сястра – правая рука аперыруючага ўрача, менавіта ад яе ўменняў і прафесіяналізму залежыць многае ў ходзе аперацыі. Падрыхтаваць неабходны набор інструментаў для правядзення той ці іншай аперацыі, ведаць яе ход і своечасова падаць патрэбны інструмент хірургу, а калі патрэбна, то і асіставаць яе задачы.
 

УАЗ “Івацэвіцкая ЦРБ” прадстаўляла Таццяна Кузьмар, аперацыйная медыцынская сястра хірургічнага аддзялення. Пасля заканчэння ў 1991 годзе Баранавіцкага медыцынскага вучылішча прыйшла на працу ў Івацэвіцкую ЦРБ, а ў хірургічным аддзяленні – з 1998 года. 

– Я вельмі люблю сваю работу, яна цікавая, і кожны раз іду на яе з задавальненнем, – дзеліцца Таццяна Аляксандраўна.

 

Сам конкурс складаўся з візітнай карткі ўдзельнікаў, дзе патрэбна было прадставіць сябе і сваю бальніцу; прафесійнай часткі – тэарэтычнай: рашэнне тэставых заданняў, і практычнай: падрыхтоўка набору інструментаў для правядзення пэўнай аперацыі; дамашняга задання – тут патрэбна было паказаць свае любімыя заняткі ў вольны ад работы час. Таццяна паказала сябе як выдатны кулінар: прыгатавала каравай і банкетную курыцу.

Яна вельмі ўдзячна калегам з бальніцы: за іх падтрымку падчас конкурсу.

У выніку у Таццяны Кузьмар – трэцяе месца. Віншуем!

Аляксандр ШЫЛА, 

фота аўтара.

На здымку: аперацыйная медсястра хірургічнага аддзялення Т.А. Кузьмар

Комментарии (0)
Добавить комментарий