x
Close
Новости Общество

Хутка будзем грэцца

Хутка будзем грэцца
  • Опубликовано:19 сентября, 2022

Падрыхтоўка да асенне-зімовага сезона падыходзіць да завяршэння ва ўсіх рэгіёнах краіны. У нашым раёне пашпарты гатоўнасці атрымалі ўсе 53 кацельні. Дарэчы, гэтым летам адна кацельня ў Даманаўскай СШ была пераведзена з цвёрдых відаў паліва на газ.

Да 1 верасня неабходна было выканаць усе запланаваныя арганізацыйна-тэхнічныя мерапрыемствы, якія забяспечаць бесперапынную работу энергаабсталявання ў перыяд халадоў. Гэта своеасаблівы экзамен для нашых камунальнікаў, ужо праведзеныя іспыты цеплавых сетак на моц, зараз ідзе запаўненне сістэм ацяплення вадой. Як адзначыў начальнік цэха кацельнай гаспадаркі ДУВП «Івацэвіцкая ЖКГ» Іван Малевіч, у раёне сёлета замененыя 2 км 66 метраў цеплавых сетак, і тут план выкананы на 100 працэнтаў. Наша камунальная служба пачала рыхтаваць сані летам, таму цяпло ў нашы дамы і ва ўстановы паступіць у тэрмін, цяпер усё будзе залежыць ад надвор’я.

Нагадаем, падрыхтоўка да асенне-зімовага перыяду ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Правіламі падрыхтоўкі арганізацый да ацяпляльнага сезона, яго правядзення і завяршэння, зацверджанымі пастановай Савета Міністраў РБ ад 14 мая 2020 г. № 286, і пастановай Савета Міністраў РБ ад 8 чэрвеня 2022 г. № 368 «Аб падрыхтоўцы да работы ў асенне-зімовы перыяд 2022-2023 года».

Падрыхтавала Наталля ГЕРБЕДЗЬ.