Ілья Васілевіч забівае галы за БАТЭ
У мінулыя выхадныя прайшлі гульні 17-га тура першынства Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі. Адзін з лідараў – ФК БАТЭ – сустракаўся з бабруйскай “Белшынай”, матч скончыўся з лікам 2:2, адзін з галоў у вароты сапернікаў забіў наш зямляк Ілья Васілевіч, нападаючы каманды.
Гэта, дарэчы, другі гол Ільі; некалькі тураў назад ён забіў і ў вароты ФК “Мінск”. Асабліва радуе, што А. Міхайлаў, галоўны трэнер БАТЭ, усё больш давярае Васілевічу, які паступова становіцца асноўным іграком і выходзіць на поле ў стартавым складзе.
Застаецца дадаць, што гэтак паспяхова ў складзе мінскага “Дынама” выступае яшчэ адзін наш зямляк – Аляксей Вакуліч (некалькі гульняў за ФК “Слуцк” таксама правёў Андрэй Крэнь). І “Дынама”, і БАТЭ ўваходзяць у групу лідараў, таму гэтыя нашы землякі хутчэй за ўсё стануць пераможцамі ці прызёрамі першынства Беларусі.
Аляксандр ГОРБАЧ.