x
Close
главная новость Новости Общество РОВД

Каля 50 званкоў за дзень і дзясяткі наведвальнікаў

Каля 50 званкоў за дзень і дзясяткі наведвальнікаў
  • Опубликовано:18 ноября, 2022

Супрацоўнікі аператыўна-дзяжурнай службы ў асобныя дні налічвалі да сотні наведвальнікаў у сценах РАУС. У гэтую пятніцу служба, якую па праве называюць сэрцам нашага райаддзела ўнутраных спраў, святкуе чарговую гадавіну з Дня заснавання.

З 2012 года службай кіруе маёр Васілій Шаўчук, побач з ім яшчэ 12 супрацоўнікаў. Вопыту калектыву не займаць, двое супрацоўнікаў нясуць службу ўжо больш за 20 гадоў, многія працуюць больш за дзесяць. У штатны нарад, які дзяжурыць суткі, уваходзяць старшы інспектар-дзяжурны, памочнік
дзяжурнага і міліцыянер-вадзіцель. У службы дзве адзінкі аўто, і за суткі дзяжурства вадзіцель намотвае не адну сотню кіламетраў.

Супрацоўнікі менавіта гэтай службы адказваюць на званкі па нумары 102. Тут працуюць адразу дзве лініі 102 з бясплатнымі званкамі, яшчэ адна гарадская лінія і факс. Усе званкі запісваюцца, як правіла, іх паступае каля пяцідзесяці за дзень.

– Бывае, людзі звоняць з пытаннямі даведачнага характару ці зусім не па адрасе, але ўсім мы павінны адказаць культурна і даходліва, – расказвае Васілій Шаўчук. – У сярэднім каля 20 званкоў мы рэгіструем як паведамленні аб злачынствах, на якія павінен выехаць нарад. Наша задача не такая простая, як можа падацца на першы погляд, бо калі ты падымаеш трубку, то павінен быць гатовым тэрмінова – за секунды – прыняць рашэнне аб далейшым лёсе таго ці іншага звароту нашых людзей.
Дадайце сюды яшчэ здзяйсненне прапускнога рэжыму ў будынак РАУС: дзяжурныя ў праве не
толькі ўдакладніць прычыну візіту і вызначыць асобу наведвальніка, але і дагледзець грамадзяніна і прапанаваць пакінуць рэчы ў спецыяльных ячэйках. Выпуск на лінію службовага транспарту таксама на гэтых рабятах, яны праводзяць агляд вадзіцеля і выдаюць дарожны ліст. Выдача зброі і спецсродкаў супрацоўнікам, што ўступаюць у нарад, праходзіць у аператыўна-дзяжурнай службе. Работа тут няпростая і адказная, а таму выпадковых людзей у службе няма. Выслухаць усхваляванага чалавека, ацаніць сітуацыю і прыняць рашэнне, ад якога можа залежыць жыццё ці здароўе іншага, – гэта найважнейшая задача.

Наталля ГЕРБЕДЗЬ. Фота Валерыя МІСКЕВІЧА.