x
Close
Новости Последние новости

Камбінату кааператыўнай прамысловасці – 55

Камбінату кааператыўнай прамысловасці – 55
  • Опубликовано:11 марта, 2022

Расказваем пра мнагапрофільнае прадпрыемства, адно з лепшых у вобласці сярод аналагічных філіялаў райспажыўкааперацыі.

І швец, і жнец, і на дудзе ігрэц – гэта народнае выказванне вельмі дарэчы, калі гаворка вядзецца пра філіял «Камбінат кааператыўнай прамысловасці» Івацэвіцкага райста, у работнікаў якога атрымліваецца аднолькава добра і спячы хлеб, і засаліць рыбу, і вырабіць цвікі ці пашыць бялізну ў розных цэхах, якія месцяцца ў Івацэвічах, Целяханах і Быцені. Да таго ж ККП адказвае і за кропкі грамадскага харчавання ў райцэнтры.

Такая мнагапрофільнасць, з аднаго боку, патрабуе большай гібкасці, дыверсіфікацыі вытворчасці, пастаяннага пошуку пакупніка для канкрэтнага тавару. І гэта мінус у параўнанні з вузкапрофільнымі прадпрыемствамі, які робяць і рэалізуюць нешта адно. Але гэта адначасова і плюс, бо дае магчымасць у залежнасці ад запытаў часу павышаць аб’ёмы вытворчасці тых тавараў, на якія ёсць попыт, і дзякуючы гэтаму не пасыпаць галаву попелам у выпадку зніжэння інтарэсу з боку пакупнікоў да іншай групы тавараў. Так разважае дырэктар ККП Ігар КАСЦЮК, які кіруе філіялам з 2018 года, а ў сукупнасці прарабіў на камбінаце не многа не мала – 21 год, таму ведае пра яго ўсё і нават болей.

Калектыў прадпрыемства немалы – 230 работнікаў. Іх самаадданая праца прыносіць заўважны фінансавы рэзультат: штомесяц ККП вырабляе прадукцыі на 800 тыс. рублёў, хоць і па асобных яе відах аб’ёмы вытворчасці зніжаюцца. Але ў Ігара Уладзіміравіча ёсць антыкрызісны план і ідэі, якія перш-наперш ён абмяркоўвае з кіраўніцтвам райста і атрымлівае падтрымку. Рэзультат работы філіяла ён ацэньвае як дастойны, нагадваючы пра няпростую абстаноўку, у якой даводзіцца працаваць. Кіраўнік распавёў пра сённяшні дзень ККП, пра работу розных цэхаў і арганізаваў для нас невялікую экскурсію па прадпрыемстве.

Найперш наведалі сэрца камбіната – пякарню, якая напаўняе водарам хлеба вуліцу Заслонава, месца, дзе дзясяткі гадоў выпякаецца славуты івацэвіцкі «кирпичик», які карыстаецца попытам у Брэсцкай і Гродзенскай абласцях. Хлеб і хлебабулачныя вырабы – асноўная прадукцыя камбіната, у структуры вытворчасці на яе прыпадае 50 %. Чатыры змены па 10 чалавек шчыруюць на хлебазаводзе і днём, і ноччу, каб на прылаўкі леглі свежыя боханы. У суткі на хлебазаводзе вырабляецца каля 8 т прадукцыі; у мінулым годзе тут спяклі 2 500 т хлеба і хлебабулачных вырабаў. Па аб’ёме вытворчасці наша пякарня – адна з лідараў у рэспубліцы сярод аналагічных пякарняў, нягледзячы на тое, што аб’ём вытворчасці ўсе ж такі зніжаецца. Прайшлі часы, калі луста хлеба і шматок сала былі прывычнай ежай, цяпер многія ўвогуле не ядуць хлеб, змяншаецца і лік насельніцтва, асабліва сельскага – патэнцыяльных пакупнікоў. У тых жа Рэчках сёння бяруць паўтара латкі хлеба (лічы, 20 боханаў), між тым, яго туды трэба яшчэ адвезці, і ніхто акрамя райста не возьмецца за гэта, бо транспартныя расходы – значныя.

А вось які цікавы прыклад: ККП адкрыў кропку па продажы хлеба ў магазіне «Святлафор» у Ваўкавыску. Там, лічы, за няпоўны рабочы дзень прадавец рэалізуе прадукцыі на 600 руб., але толькі чацвёртая частка ад гэтай сумы выручана за хлеб і батоны, астатнія грошы – за кандытарскія вырабы. Карацей, не хлебам адзіным… Людзі прагнуць пірожных і пячэння. І вытворца хвалюецца, але прыстасоўваецца: ККП вырабляе нямала «кандытаркі» і ў Целяханах, і ў Івацэвічах (дарэчы, тут робяць торты з фотапячаццю на заказ).

Але ж і асартымент хлеба і булачак даволі шырокі. Распрацоўкай новых відаў прадукцыі, а таксама кантролем яе якасці і якасці інгрэдыентаў (асабліва мукі), з якіх яна вырабляецца, займаецца лабараторыя пры хлебазаводзе. Філіял будзе расшыраць асартымент прадукцыі ў лінейцы «Здаровае харчаванне» (хлябцы), за якую пакупнік галасуе рублём.

Прадукцыя ККП неаднаразова адзначалася дыпломамі конкурсаў рознага ўзроўню. У мінулым годзе хлеб «Івацэвіцкі» і «Хлябцы здобныя з разынкамі» атрымалі залаты медаль на рэспубліканскім аглядзе якасці хлебабулачных вырабаў «Смаката-2021» (хлябцы ў асноўным вырабляюцца ў кандытарскім цэху ў Целяханах, які славіцца і сваімі тортамі).

Цэх па вытворчасці рыбы і морапрадуктаў у Целяханах выдае ў месяц 10 т прадукцыі. Гэта самы буйны перапрацоўшчык рыбы ў сістэме Белкаапсаюзу, калектыў – 12 чалавек. Рыба салёная, вэнджаная (марская і азёрная), вяленая, прэсервы (кавалачкі рыбы ў заліўках і іншае), морапрадукты – у прайс-лісце больш за 30 пазіцый. Вытворца ізноў арыентуецца на попыт, а на рыбу ён ёсць, толькі цяпер пакупніку даспадобы філе, зручнае ва ўжыванні, а не цэльныя селядцы з касцямі. Набылі для цэха рэфрыжэратар, які дазваляе рабіць запасы сыравіны.

Прадукцыя рэалізуецца ў вобласці. У цэху ёсць акрэдытаваная лабараторыя, і ўся прадукцыя на выхадзе мае сертыфікаты адпаведнасці патрабаванням, правяраецца і сыравіна. Штомесяц у цэху праводзіцца праверка па лініі ветнагляду.

Найперш наведалі сэрца камбіната – пякарню, якая напаўняе водарам хлеба вуліцу Заслонава, месца, дзе дзясяткі гадоў выпякаецца славуты івацэвіцкі «кирпичик», які карыстаецца попытам у Брэсцкай і Гродзенскай абласцях. Хлеб і хлебабулачныя вырабы – асноўная прадукцыя камбіната, у структуры вытворчасці на яе прыпадае 50 %. Чатыры змены па 10 чалавек шчыруюць на хлебазаводзе і днём, і ноччу, каб на прылаўкі леглі свежыя боханы. У суткі на хлебазаводзе вырабляецца каля 8 т прадукцыі; у мінулым годзе тут спяклі 2 500 т хлеба і хлебабулачных вырабаў. Па аб’ёме вытворчасці наша пякарня – адна з лідараў у рэспубліцы сярод аналагічных пякарняў, нягледзячы на тое, што аб’ём вытворчасці ўсе ж такі зніжаецца. Прайшлі часы, калі луста хлеба і шматок сала былі прывычнай ежай, цяпер многія ўвогуле не ядуць хлеб, змяншаецца і лік насельніцтва, асабліва сельскага – патэнцыяльных пакупнікоў. У тых жа Рэчках сёння бяруць паўтара латкі хлеба (лічы, 20 боханаў), між тым, яго туды трэба яшчэ адвезці, і ніхто акрамя райста не возьмецца за гэта, бо транспартныя расходы – значныя.

А вось які цікавы прыклад: ККП адкрыў кропку па продажы хлеба ў магазіне «Святлафор» у Ваўкавыску. Там, лічы, за няпоўны рабочы дзень прадавец рэалізуе прадукцыі на 600 руб., але толькі чацвёртая частка ад гэтай сумы выручана за хлеб і батоны, астатнія грошы – за кандытарскія вырабы. Карацей, не хлебам адзіным… Людзі прагнуць пірожных і пячэння. І вытворца хвалюецца, але прыстасоўваецца: ККП вырабляе нямала «кандытаркі» і ў Целяханах, і ў Івацэвічах (дарэчы, тут робяць торты з фотапячаццю на заказ).

Але ж і асартымент хлеба і булачак даволі шырокі. Распрацоўкай новых відаў прадукцыі, а таксама кантролем яе якасці і якасці інгрэдыентаў (асабліва мукі), з якіх яна вырабляецца, займаецца лабараторыя пры хлебазаводзе. Філіял будзе расшыраць асартымент прадукцыі ў лінейцы «Здаровае харчаванне» (хлябцы), за якую пакупнік галасуе рублём.

Прадукцыя ККП неаднаразова адзначалася дыпломамі конкурсаў рознага ўзроўню. У мінулым годзе хлеб «Івацэвіцкі» і «Хлябцы здобныя з разынкамі» атрымалі залаты медаль на рэспубліканскім аглядзе якасці хлебабулачных вырабаў «Смаката-2021» (хлябцы ў асноўным вырабляюцца ў кандытарскім цэху ў Целяханах, які славіцца і сваімі тортамі).

Яшчэ адзін важны кірунак – вытворчасць безалкагольных газіраваных напояў, пітной вады. Аб’ём вытворчасці апошняй узрос значна, у цэху набылі азанатар для паляпшэння якасці вады – звычайнай і мінеральнай. Хутка будзе наладжаны выпуск вады ў бутэльках для кулераў. Папулярны прадукт ККП – вада «Дворцовая» з высокім узроўнем мінералізацыі, якасць яе таксама палепшылася. У месяц цэх выпускае каля 10 тыс. дал (дэкалітраў) прадукцыі. Аб’ём вытворчасці паменшыўся па безалкагольным напоям (ліманад – сезонны тавар), але гэта кампенсуецца ростам вытворчасці пітной вады – перспектыўны напрамак, лічыць кіраўнік.

Ёсць у камбіната і швейны цэх «Фантазія» ў Івацэвічах, дзе займаюцца пашывам бялізны, рабочага адзення, пледаў, коўдраў і падушак. Тут жа вырабляюць рытуальныя вырабы – ізноў вырашае попыт. Яшчэ ККП вырабляе цвікі (10 т у месяц ідзе на рэалізацыю). Нядаўна адкрылі цэх па вытворчасці прыпраў. Сёння ў ім вырабляецца каля 300 кг сумесей у месяц, у планах – выйсці на вытворчасць у 2 т. Тона прыпраў каштуе 26 тыс. руб. – вялікія грошы для камбіната. Галоўнае – знайсці пакупніка…

Няпростымі былі апошнія гады для сектара грамадскага харчавання ККП. Рэстаран, кафэ і закусачныя райста да гэтай пары сутыкаюцца з тым, што людзі адмяняюць заказы па прычыне хваробы, знізілася пакупніцкая здольнасць. Але для развіцця галіны асноўны ўпор цяпер робяць на вытворчасць асабістай кандытарскай і кулінарнай прадукцыі ў цэху «Крыніца», на базе рэстарана «Шчара». Дарэчы, прадукцыя ККП была прадстаўлена на выбарчым участку № 1 у г. Мінску на рэспубліканскім рэферэндуме, дзе галасаваў Прэзідэнт Беларусі. Яна атрымала высокую ацэнку за якасць і дызайн. Камбінат заўжды добра прадстаўлены на выстаўках-продажах і святах накшталт «ХарчЭкспа» і «Дажынак».

Цяпер на камбінаце вядзецца бягучы рамонт бытавых памяшканняў, хутка тут з’явяцца новыя раздзявальні, утульным стане пакой для прыёму ежы. Кіраўніку хочацца, каб тое добрае, што робіцца для калектыву, дадавала настрою работнікам, якім цяпер трэба трымаць руку на пульсе жыцця і глядзець ў адным кірунку. Свайму прадпрыемству дырэктар зычыць працвітання, а калегам – шчасця і дабрабыту, моцнага здароўя. Людзі кажуць, будзе хлеб – будзе і песня. І няхай яна гучыць у душы кожнага работніка ККП.

Вольга МАЦВЕЕНЯ, фота Валерыя МІСКЕВІЧА.