17 верасня Беларусь адзначыць Дзень народнага адзінства. Менавіта 17 верасня 1939 года стала пачаткам уз′яднання Заходняй і Усходняй Беларусі. Гісторыкі і эксперты называюць гэтую падзею актам гістарычнай справядлівасці ў адносінах да беларускага народа. Меркаваннем аб тым, чаму гэта свята стала сімвалам згуртаванасці народа, падзяліліся Алег Кузьмін і Таццяна Ігнацюк.

Алег Кузьмін, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

– Для мяне, жыхара заходняй часткі Беларусі, Дзень народнага адзінства не проста свята. Гэта асэнсаванне значнасці барацьбы нашых землякоў за ўз’яднанне ў адзінае цэлае нас – беларусаў. Яны не мірыліся са сваім прымусовым становішчам, а на працягу 20 гадоў вялі барацьбу за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне, якое ў розны час прымала розныя формы, але ніколі не спынялася.

17 верасня – гэта яшчэ і магчымасць успомніць і аддаць даніну павагі нашым слаўным продкам. Мае землякі А. Р. Свяргун і М. Л. Перавалоцкі былі актыўнымі дзеячамі падпольнай барацьбы і сакратарамі падпольных партячэек у Гічыцах і Яглевічах. Яны вялі актыўную прапагандысцкую работу на тэрыторыі Брэстчыны. А. Г. Свяргун пасля ўз’яднання народаў быў дэпутатам Вярхоўнага савета БССР першага склікання з 1938 па 1947 гады па Косаўскай выбарчай акрузе № 398.

Варта ведаць, памятаць і нагадваць не толькі вучням, але і ўсяму насельніцтву, што развіцця нам, беларусам, не было б. На той момант беларусаў успрымалі толькі як рабочую сілу. Уявіце, што да 1939 года на тэрыторыі Заходняй Беларусі перасталі існаваць беларускамоўныя школы, а за размову на беларускай мове маглі пасадзіць у турму. І мы разумеем: калі няма адукацыі – няма развіцця краіны.

Паважаныя сябры! Дзень народнага адзінства нагадвае аб важнасці салідарнасці і згоды ў грамадстве. Ён заклікае людзей розных сацыяльных, этнічных і рэлігійных груп аб’яднацца разам і працаваць над дабрабытам краіны. У гэты дзень мы з вамі адчуваем моц і значнасць
адзінства, яно дазваляе зразумець, што толькі разам мы можам пераадольваць цяжкасці і дасягаць поспеху. Святкаванне Дня народнага адзінства садзейнічае ўмацаванню ўзаемаразумення і талерантнасці ў грамадстве, падтрыманню традыцый добрасуседства і міру.

Татьяна Игнатюк, член Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь:

– 17 сентября страна отмечает самый молодой государственный праздник – День народного единства. Этот день возвращает нас к исторической дате 1939 года, когда произошло судьбоносное событие в истории белорусского народа и его государственности – воссоединение Западной Беларуси и БССР.

Что этот день значит для нас сегодня? Это наша историческая память. Память, которая связывает вместе людей и эпохи, передает опыт и предостерегает от ошибок. Мы помним уроки прошлого! Вся наша история обретения и сохранения своей государственности не раз подтверждала древнейшую мудрость: сила в единстве. Многовековые традиции, уважение друг к другу, взаимная поддержка и готовность нести ответственность за судьбу своего Отечества – сегодня, следуя этим неизменным ценностям, сохраняя историческую память, все вместе мы должны беречь и приумножать достояния страны ради благополучия будущих поколений. Сегодня Беларусь сильная, суверенная, процветающая страна, и каждый из нас причастен к этому, каждый вносит свою лепту – своими талантами, добросовестным трудом, хорошей учебой, родительской самоотверженностью.

В наше время День народного единства обретает особый смысл. Он напоминает нам о том, как важно трудиться во благо Отечества, защищать его, выступать сплоченным и сильным обществом перед лицом внешних вызовов и угроз.

Поделиться