У квартале забудовы «Кляноўка» будаўнікі «Івацэвіцкай ПМК-11» і «Івацэвіцкай ПМК -18» працягваюць работы па ўзвядзенні новага жылога электрычнага дома (вул. 60 год Кастрычніка, 29). Гэта будзе другая па ліку шматпавярхоўка, што з’явіцца ў дадзеным мікрараёне, а, увогуле, тут плануецца ўзвядзенне 15 новых жылых дамоў.

У новым квартале таксама з’явяцца аб’екты сацыяльна-бытавога прызначэння.

«Цэнтр цяжару» Івацэвічаў такім чынам перамесціцца ў паўночным кірунку; гэта будзе ажыўленая частка райцэнтра.

Як ужо расказваў «ІВ», на тарцах новых дамоў квартала забудовы будуць нанесены муралы, якія адлюстроўваюць чатыры пары года. На тарцы першага ўжо з’явіліся выявы клёнаў – дрэў, сугучных назве квартала. За ідэяй не толькі эстэтыка, але і жаданне дапамагчы будучым жыхарам лепш арыентавацца ў новым «мегаполісе».

Аляксандр ГОРБАЧ, Валерый МІСКЕВІЧ (фота).

Поделиться