“На радзіме Тадэвуша Касцюшкі”

22 апреля 2016 - Administrator
article2403.jpg

 Гэта перасоўная выстаўка мастацкіх твораў прысвечана 270-годдзю са дня нараджэння славутага сына Івацэвіцкага краю, нацыянальнага героя Польшчы, ЗША Тадэвуша Касцюшкі  (1746 – 1817). У выстаўцы прымаюць удзел мастакі з Мінска (Фёдар Ладуцька, Яўген Шунейка), са Слоніма (Васіль Грыневіч, Казімір Кулеш, Тамара і Алесь Стацэнкі, Уладзімір Макарэвіч, Леанід Богдан, скульптар). 


Ініцыятарам і аўтарам творчай канцэпцыі выстаўкі з’яўляецца мастак Андрэй Лычкоўскі (г. Узда  Мінскай  вобласці).  У  аснове экспазіцыі – вобраз вольнай беларускай зямлі, за  якую  пакладзена  было  безліч мужных жыццяў яе герояў-абаронцаў, змагароў за свабоду.
Падчас выстаўкі мастакі правядуць  жывапісны пейзажны плэнэр, каб узбагаціць фонды Івацэвіцкага гісторыка-краязнаўчага музея новымі творчымі падарункамі, а таксама арганізуюць для наведвальнікаў выставы майстар-клас: хуткае  маляванне  партрэтаў з натуры, калектыўнае напісанне нацюрмортных пастановак. Мастакі, такім чынам, жадаюць прыўнесці святло сваёй шчырай і натхнёнай творчасці ў сучаснае культурнае жыццё Івацэвіцкага краю і ўзбагаціць новымі культурным падзеямі.
Адкрыццё выстаўкі адбудзецца 29 красавіка ў 15.00.
 Раіса Горбач, дырэктар  музея.
Комментарии (0)
Добавить комментарий