20 канцэртаў “Духоўнасці”

11 июля 2017 - Administrator
article3284.jpg

 У нядзелю, 2 ліпеня, свой дваццаты канцэрт даў ансамбль “Духоўнасць” – аб’яднанне аматараў праваслаўнай песні жыхароў аграгарадка Быцень. Сімвалічна, што гэтае юбілейнае выступленне быценцаў прайшло ў Жыровічах, дзе знаходзіцца вядомы Свята-Успенскі мужчынскі манастыр. 


“Духоўнасць” была арганізавана напачатку 2015 года, ля вытокаў стварэння калектыву стаяла Вольга Ламакова, стараста і актывіст Быцені. Ідэя прыйшлася па душы многім быценцам, тым болей, сярод іх нямала людзей, схільных да мастацтва. Гэта Валянціна Кавалеўская, Алена Джэйгала, Міхаіл Малашэня, Таццяна Гарбелік… Першае выступленне прайшло ў праваслаўным храме Быцені, пасля былі выступленні ў шэрагу іншых населеных пунктаў – у Косаве, Міроніме, Наліўках, Вуглах, Дабромыслі, Лясной (Баранавіцкі раён), у папраўчай калоніі… А ў роднай Быцені амаль кожнае свята суправаджае сваімі выступленнямі ансамбль “Духоўнасць”. 

– Калектыў створаны па ініцыятыве прыхаджан храма, з нашага бласлаўлення, – расказвае настаяцель прыхода храма Успення Божай Маці Быцені протаіерэй Аляксандр. – І за гэты час яны выйшлі, так бы мовіць, за рамкі прыхода, дораць сваю творчасць людзям у самых розных населеных пунктах. Асабліва радуе, што наведваюць аддаленыя вёскі, дзе жывуць саста-
рэлыя людзі, якія па прычыне нямогласці не могуць наведацца ў храм. Той выпадак, калі можна ўпэўніцца, што грамадскасць – значная сіла...
Удзельнікі “Духоўнасці” выказваюць падзяку Барысу Папко, кіраўніку ТАА “Бэйсік цімбэ компані”, які з разуменнем паставіўся да просьбы калектыву і дапамог  з транспартам, каб патрапіць на выступленне ў Жыровічы. 
Аляксандр ГОРБАЧ (фота з архіва ансамбля “Духоўнасць”).
Комментарии (0)
Добавить комментарий