Барадатая няясыць - птушка-сімвал Івацэвіцкага раёна

15 мая 2017 - Administrator
article3146.jpg

 БОРОДАТАЯ НЕЯСЫТЬ – БАРАДАТАЯ КУГАКАЎКА, БАРАДАТАЯ НЯЯСЫЦЬ

Від уключаны ў Дадатак I Дырэктывы ЕС па ахове рэдкіх птушак, Дадатак ІІ Бернскай канвенцыі. Занесены ў Чырвоныя кнігі Польшчы, Украіны.

Буйная сава (трохі драбней пугача). Даўжыня цела 62-71 см, размах крылаў 130-158 см. Маса самца 700-1150 г, самкі 875-1450 г. Характэрны адносна доўгі хвост і доўгія шырокія крылы. Агульны тон афарбоўкі буравата-шэры, спінны бок пакрыты бурымі падоўжнымі плямамі і папярочнымі стракацінамі, грудзі і жывот – такімі ж, але толькі падоўжнымі, а гузка – густой сеткай папярочных палос. Характэрнымі асаблівасцямі знешняга аблічча выгляду з'яўляюцца вялікі дыск з цёмнымі канцэнтрычнымі коламі, які збягае да дзюбы, чорнае пляма – «барада» пад дзюбай і жоўтая радужная абалонка вока. Ногі да кіпцюроў густа апераны светла-бурымі пер'ем. Радужная абалонка воч і дзюба жоўтыя, кіпцюры чорныя.

 

Падвід, які жыве ў Беларусі, распаўсюджаны ад Скандынавіі на поўначы лясной зоны Еўропы, сібірскай тайзе ў Азіі да Далёкага Усходу Расіі, даходзячы на поўдзень да Беларусі і паўночнай Украіны, а таксама паўночна-усходняга Кітая і Сахаліна. Па тэрыторыі Беларусі размяркоўваецца вельмі нераўнамерна. Мабыць, асноўная частка мясцовай папуляцыі віду сканцэнтравана ў раёнах шырокіх балотных масіваў (балоты ў раёне воз. Выгонаўскага, Альманскія балоты, і іншыя). У 1994-98 гг. назіралася высокая канцэнтрацыя гнёздаў пар у забалочаных драбналістых лясах поймы р. Шчара ў Ляхавіцкім р-не Брэсцкай вобл., аднак з 2001 г. пары, якія гняздуюцца, там не выяўлены. У іншых месцах вядомыя адзінкавыя знаходкі гнёздаў (Віцебская, Гродзенская, Брэсцкая і Гомельская вобл.) альбо толькі сустракаюцца адзіночныя птушкі (Мінская і Магілёўская вобласці).

 

Жыве пераважна ў буйных лясных масівах рознага тыпу, размешчаных паблізу адкрытых прастор, галоўным чынам, больш ці менш шырокіх адкрытых балот – часцей нізінных, пойменных, радзей верхавых, а таксама рачных поймаў.

Барадатая кугакаўка – аселы від. Актыўная пераважна ў змярканні і ноччу, радзей палюе днём. Шлюбны крык – серыі глухіх нягучныя вуханняў, выдае параўнальна рэдка і толькі ў перыяд гнездавання. Звычайна займае старыя гнёзды дзённых драпежных птушак, радзей – адкрытыя зверху поласці ў верхавінах пнёў. Птушкі адрозніваюцца вялікай агрэсіўнасцю пры абароне гнязда і птушанят. Адкладка яек адбываецца ў другой палове сакавіка-першай палове красавіка. У кладцы 3-5 белых яек памерам ў сярэднім 53,5-42,3 мм. Наседжвае толькі самка, каля месяца. Птушаняты яшчэ часткова апераныя пакідаюць гняздо і актыўна лазяць па галінках дрэў; яны пачынаюць лётаць ва ўзросце каля 6 тыдняў.

 

Аснову харчавання няясыці складаюць розныя віды палёвак. У гэтай сувязі эфектыўнасць размнажэння таксама цесна звязана з колькасцю палёвак. Іншыя аб'екты (землярыйкі, дробныя птушкі, амфібіі) у харчаванні адыгрываюць нязначную ролю. На больш буйных жывёл, не гледзячы на свае досыць вялікія памеры, барадатая кугакаўка не палюе.

 

Колькасць беларускай папуляцыі барадатай няясыці складае 50-100 пар, г. зн. каля 5% еўрапейскай папуляцыі.

Асноўныя фактары пагрозы: дэградацыя, скарачэнне і разбурэнне гнездавых месцаў у выніку асушальнай меліярацыі, торфараспрацоўкі, экалагічна бязграматнага лесакарыстання, выпадковы і мэтанакіраваны адстрэл птушак паляўнічымі і таксідэрмістамі (маладыя і дарослыя барадатыя няясыці вельмі даверлівыя ў адносінах да чалавека, служаць лёгкай здабычай і з'яўляюцца папулярным аб'ектам камерцыйнай таксідэрміі).

 

Від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь з 1981 года. Неабходная распрацоўка і прыняцце спецыяльных прэвентыўных мер па захаванню стабільных гнездавых груповак, а таксама жорсткі кантроль над прыватнай таксідэрміяй і прапаганда аховы віду.

 

На тэрыторыі Выганашчанскага заказніка зараз жыве больш за 30 пар. Усяго на тэрыторыі Івацэвіцкага раёна – да 100 птушак.

--------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------

Вид включен в Приложение I Директивы ЕС по охране редких птиц, Приложение II Бернской конвенции. Внесен в Красные книги Польши, Украины.
Крупная сова (немного мельче филина). Длина тела 62-71 см, размах крыльев 130-158 см. Масса самца 700-1150 г, самки 875-1450 г. Характерен относительно длинный хвост и длинные широкие крылья. Общий тон окраски буровато-серый, спинная сторона покрыта бурыми продольными пятнами и поперечными пестринами, грудь и брюхо – такими же, но только продольными, а подхвостье – густой сетью поперечных полос. Характерными особенностями внешнего облика вида являются большой лицевой диск с темными концентрическими кругами, сходящимися к клюву, черное пятно – «борода» под клювом и желтая радужина глаза. Ноги до когтей густо оперены светло-бурыми перьями. Радужина глаза и клюв желтые, когти черные.


Обитающий в Беларуси подвид распространен от Скандинавии по северу лесной зоны Европы, сибирской тайге в Азии до Дальнего Востока России, доходя на юг до Беларуси и северной Украины, а также северо-восточного Китая и Сахалина. По территории Беларуси распределяется крайне неравномерно. Видимо, основная часть местной популяции вида сконцентрирована в районах обширных болотных массивов (болота в районе оз. Выгоновского, Ольманские болота, и другие) . В 1994-98 гг. наблюдалась высокая концентрация гнездящихся пар в заболоченных мелколиственных лесах поймы р. Щара в Ляховичском р-не Брестской обл., однако с 2001 г. гнездящиеся пары там не выявлены. В других местах известны единичные находки гнезд (Витебская, Гродненская, Брестская и Гомельская обл.) либо только встречи одиночных, видимо, не размножающихся птиц (Минская и Могилевская области).


Обитает преимущественно в крупных лесных массивах разного типа, расположенных вблизи открытых пространств, главным образом, более или менее обширных открытых болот – чаще низинных, пойменных, реже верховых, а также речных пойм.


Бородатая неясыть – оседлый вид. Активна преимущественно в сумерках и ночью, реже охотится днем. Брачный крик – серии глухих негромких уханий, издает сравнительно редко и только в период гнездования. Обычно занимает старые гнезда дневных хищных птиц, реже – открытые сверху полости в верхушках пней. Птицы отличаются большой агрессивностью при защите гнезда и птенцов. Откладка яиц происходит во второй половине марта-первой половине апреля. В кладке 3-5 белых яиц размерами в среднем 53,5-42,3 мм. Насиживает только самка, около месяца. Птенцы еще частично оперенные покидают гнездо и активно лазают по веткам деревьев; летать они начинают в возрасте около 6 недель. 


Основу питания неясыти составляют различные виды полевок. В этой связи эффективность размножения также тесно связана с численностью полевок. Другие объекты (землеройки, мелкие птицы, амфибии) в питании играют незначительную роль. На более крупных животных, несмотря на свои достаточно внушительные размеры, бородатая неясыть не охотится.
Численность белорусской группировки бородатой неясыти составляет 50-100 пар, т.е. около 5% европейской популяции. 


Основные факторы угрозы: деградация, сокращение и разрушение гнездовых стаций в результате осушительной мелиорации, торфоразработки, экологически безграмотного лесопользования, случайный и целенаправленный отстрел птиц охотниками и таксидермистами (молодые и взрослые бородатые неясыти очень доверчивы по отношению к человеку, служат легкой добычей и являются популярным объектом коммерческой таксидермии).


Вид занесен в Красную книгу Республики Беларусь с 1981 года. Необходима разработка и принятие специальных превентивных мер по сохранению стабильных гнездовых группировок, а также жесткий контроль над частной таксидермией и пропаганда охраны вида.
На территории Выгонощанского заказника сейчас живёт больше 30 пар. Всего на территории Ивацевичского района – до 100 особей.

Комментарии (0)
Добавить комментарий