Целяханская “Міс Восень – 2017”

24 ноября 2017 - Administrator
article3553.jpg

Няспынныя размовы, стрыманы смех абрываюцца ў адно імгненне: заслона, якая спачатку хавала сваё багацце – яркіх зорачак – усё ж такі ўпусціла ў свой таямнічы свет, пачаўшы з яркага дэфіле, якое віхурам падхапіла і перанесла гледачоў на пляцоўку еўрапейскага ўзроўню, як толькі на сцэне з’явіліся яны – маладыя, прывабныя і ўпэўненыя ў сабе кандыдаткі на званне “Міс Восень 2017”, за плячыма якіх шлейфам віхляў прафесіяналізм творчай групы і неймаверныя намаганні педагогаў і саміх прыгажунь, якімі пэўна ж кіравала прага да прыгожага.

 

За ўсей гэтай раскошай сціраўся ўзрост канкурсантак. Сарамлівая дзявоцкасць на вачах расцвітала пунсовым румянцам на шчоках прывабных удзельніц, а ціхая чуллівасць акцэнтавала жаноцкасць і непаўторнасць дзяўчат. Нумары на іх руках з першай хвіліны трапяткой сустрэчы распачыналі аповед пра іх уладарак: пра дзявочы лёс, пра мінулае сям’і, захапленні.  Характар жа сам заяўляў пра сябе і не раз падтрымліваў канкурсантак, хаваючы хваляванне за цеплынёю ўсмешкі.

 

Гэта амаль чатырохгадзіннае свята, якому ў наступным годзе споўніцца 20 год, падкрэсліла, што быць прыгожым знешне мала, узводзячы на п’едэстал прыгажосць інтэлекту і творчай задумы. Самых прыгожых канкурсантак падтрымлівалі не толькі родныя сцены, але і яскравыя калектывы шчодрай на таленты Целяханшчыны, ад бляску якіх не раз прыжмурваліся вочы.

Нягледзячы на мноства падарункаў, найлепшай узнагародай, на мой погляд, былі авацыі гледачоў і жаданне выклікаць на біс,каб яшчэ раз выказаць сваё захапленне і наталіць смагу эстэтычнай асалоды.

Брава!

Аляксандра Гардзейка.

На здымку: (злева направа) Вольга Гапонік  – “Міс Стыль”, Марына Маркевіч – “Міс Крэатыў”, Марыя Палуяновіч – “Міс Восень-2017”, Вераніка Хаміцэвіч – “Міс Грацыя”, Дар’я Мялік – “Віцэ-міс Восень-2017”, Яна Юркевіч – “Міс глядацкіх сімпатый”.

Комментарии (0)
Добавить комментарий