Конкурс "Імгненні дзяцінства"

10 марта 2016 - Administrator
article2295.jpg

 Паважаныя жыхары раёна! У Год культуры раённая газета «Івацэвіцкі веснік» распачынае шэраг новых анлайн-праектаў. Першай ластаўкай гэтага года стане фотаконкурс “Імгненні дзяцінства”, які будзе праводзіцца на нашым сайце http://ivatsevichy.by.  

У праекце  можа ўдзельнічаць любы  жыхар Івацэвіцкага раёна. На конкурс можна даслаць як фотакартку свайго дзіцяці, так і сваю асабістую (з дзяцінства), але на момант фотасесіі дзіцяці павінна быць не больш за 14 гадоў. 

Фотаконкурс будзе праводзіцца па шасці намінацыях:  “Непаседы”, “Мы разам жывем на планеце”, “Маленькія памочнікі”, “Я пазнаю свет”,  “Сам сабе майстар”, “Намі могуць ганарыцца”. Калі канкурсант не можа вызначыцца з намінацыяй, рэдакцыя гэта зробіць самастойна. Фотаздымкі з паметкай “На конкурс” з указаннем намінацыі, прозвішча, імя дзіцяці і кантактнага тэлефона дасылайце на электронны адрас раёнкі  vestnik@brest.by ці асабістым паведамленнем адміністратару груп “Укантакце” vk.com/vdovina_darya і “Аднакласнікі” ok.ru/daryavdovina Удовінай Дар’і да 30 сакавіка ўключна.
Галасаванне на сайце http://ivatsevichy.by пачнецца 5 красавіка і працягнецца да 17 красавіка ўключна. Вынікі конкурсу будуць падведзены 18 красавіка. 

Больш падрабязна — пазней!
Прымайце ўдзел у праекце, перамагайце і атрымлівайце прызы ад нашых спонсараў: дзіцячага магазіна “Машенька”, фатографа Вольгі Саюк, фотасалона “Master FOTO”, студыі дзіцячых святаў “Анімашка”, магазіна "Зоатавары", Івацэвіцкага гісторыка-краязнаўчага музея і Івацэвіцкай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”. Удзельнік, фотакартка якога  набярэ найбольшую колькасць галасоў  падчас анлайн-галасавання, атрымае спецыяльны прыз ад рэдакцыі “ІВ”. 
Яркіх вам эмоцый і культурных зносін ў Сеціве! 
Рэдакцыя “ІВ”.

 

Комментарии (0)
Добавить комментарий