Конкурс вершаў: “Прысвячаю, люблю, берагу…”

3 ноября 2016 - Administrator
article2753.jpg

 Сёння, 25 кастрычніка, стартуе чарговы анлайн-праект раённай газеты “Івацэвіцкі веснік”. “Прысвячаю, люблю, берагу…” – творчы конкурс, асноўнай мэтай якога з’яўляецца выяўленне талентаў Івацэвіцкага краю. У Год культуры мы вырашылі  актывізаваць паэтычную суполку Івацэвіччыны, тым больш людзей, якія пішуць вершы, у нас багата. 


Удзельнікам нашага праекта можа стаць кожны з вас. Для гэтага неабходна даслаць у рэдакцыю ці на нашу электронную пошту свой верш (ці вершы) на адрас: 225295, г.Івацэвічы, зав. Паштовы, 17 ці vestnik@brest.by з паметкай «На конкурс», дадаць  інфармацыю пра сябе: імя, імя па бацьку, прозвішча; месца жыхарства; месца работы; займаемая пасада; сямейнае становішча; кантактны тэлефон; адрас  электроннай пошты (калі ёсць); фотаздымак. Дасылаць можна да трох вершаў, на беларускай і рускай мовах.
 
Творчыя работы будуць прымацца да 1 снежня 2016 года ўключна. Пераможцаў конкурсу чакаюць Дыпломы і каштоўныя падарункі ад рэдакцыі “Івацэвіцкага весніка” і  партнёраў праекта: аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, Івацэвіцкага  раённага аб’яднання прафсаюзаў, раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” і ДУК “Івацэвіцкі гісторыка-краязнаўчы музей”.
Удзельнічайце ў конкурсе-праекце! Здзіўляйце  сваім талентам землякоў!  
З павагай – рэдакцыя “ІВ”. 
Комментарии (2)
Добавить комментарий RSS-лента RSS-лента комментариев