Леанід Бысік – пераможца “Конкурсу без межаў!”

19 августа 2016 - Administrator
article2640.jpg

Ва Украіне, у  Кіеве, падведзены выніку бадай самага маштабнага творчага конкурсу, які праводзіць Міжнародны дабрачынны фонд «INSHE ZHITTIA»  у рамках рэалізацыі Дабрачыннага Праекта «У імя жыцця на зямлі!», Праграмы Фонду «Майстэрня творчасці» пры падтрымцы Міжнароднай Асацыяцыі ЮНЕСКА.

Колькі слоў трэба сказаць пра гэты конкурс, бо нямала і нашых таленавітых жыхароў раёна могуць у далейшым прыняць у ім удзел. Адметнасці конкурсу: без узроставых, тэрытарыяльных, нацыянальных і рэлігійных абмежаванняў. Конкурс мае завочную форму: свае работы аўтары дасылалі журы. Усе намінацыі цяжка і пералічыць: выяўленчае,  дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, літаратура, танцавальныя нумары, спевы… Карацей – усе віды творчасці. Асобна па ўсіх намінацыях традыцыйна разглядаюцца работы ўдзельнікаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця, і трэба сказаць, гэты конкурс асабліва папулярны сярод іх.

 

Аб маштабнасці гэтага конкурсу паказвае такі факт: удзельнікі VIII Міжнароднага «Конкурсу без межаў!» грамадзяне 35 краін свету: Украіны, АР Крым, Расіі, Беларусі, Бразіліі, Венгрыі, В'етнама, Грэцыі, Грузіі, Германіі, Даніі, Румыніі, Польшчы, Малдавіі, Мексікі, Іспаніі, Італіі, Індыі, Казахстана, Кіпра, Кітая, Канады, Латвіі, Нарвегіі, Польшчы, Сербіі, ЗША, Турцыі, Узбекістана, Францыі, Харватыі, Чэхіі, Швецыі, Эстоніі, Японіі. Прынята ўсяго блізка да 10 тысяч работ.

Конкурсныя працы прымаліся арганізатарам Конкурсу з 1 верасня 2015 гады да 1 красавіка 2016 года. Ацэнка конкурсных работ праводзілася журы Конкурсу ў шасці ўзроставых катэгорыях:. ... да 8 гадоў; ад 8 да 13 гадоў; ад 13 да 17 гадоў; ад 17 да 21 гадоў; ад 21 да 30 гадоў; ад 30 да ...

Самы малодшы ўдзельнік VIII Міжнароднага «Конкурсу без межаў!» - Калішэнка Кірыл, 4 гады, відэатанец. Самы старэйшы – Красільнікаў Іван Мікалаевіч, 1922 года нараджэння, літаратура.

 

І вось завершана праца журы, названы пераможцы. І сярод іх – наш зямляк, вядомы ў раёне і за яго межамі спявак Леанід Бысік. Ён даслаў сваю работу ў досыць складаным жанры – спевы акапельна. І – 2 месца ў сваёй узроставай катэгорыі! Віншуем! Паслухаць гэту конкурсную работу можна ў сеціве па спасылцы

 

Пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца медалямі, дыпломамі, сертыфікатамі. Трэба адзначыць, што журы вельмі добразычліва ставіцца да ўдзельнікаў – акрамя трох прызавых месцаў, узнагароджваюцца ад пяці да 20 удзельнікаў, якія атрымліваюць прызы глядацкіх сімпатый. Таму – удзельнічайце, хто мае натхненне!

Падрыхтаваў Валерый Гапееў.

Комментарии (0)
Добавить комментарий