На фестывалі фальклорнага мастацтва

3 июня 2016 - Administrator
article2485.jpg

 21 мая ў  Кобрыне прайшоў VІ абласны фестываль фальклорнага мастацтва “Радавод”. У ім прынялі ўдзел каля 1500 чалавек: удзельнікі фальклорных аб’яднанняў вобласці, педагагічныя работнікі і навучэнцы  ўстаноў адукацыі, госці фестывалю. Сярод удзельнікаў “Радавода” былі і фальклорныя калектывы з нашага раёна – “Залацінкі спадчыны” ДУА “Косаўская СШ”, “Спадчына” ДУА “Велікагацкая СШ” і  “Гарталяначка” ДУА “Гортальская СШ”. 


Праграма фестывалю была насычанай і цікавай. Пачалося мерапрыемства са святочнага шэсця ўдзельнікаў фестывалю, падчас якога на плошчы Леніна і на пляцоўцы каля аквапарка праходзіў абрад “Стрілка”. Пасля ўрачыстага адкрыцця фестывалю пачалі працаваць розныя канцэртныя пляцоўкі,  а на галоўнай сцэне адбыліся конкурсныя выступленні фальклорных калектываў і індывідуальных выканаўцаў. 
У гэты дзень гледачу былі таксама прапанаваны конкурсы танцавальных пар выканаўцаў народных бытавых танцаў, выканаўцаў у стылі фольк-мадэрн з дэманстрацыяй касцюмаў фольк-мадэрн, этнадыскатэка. 

Вечарам адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання ўдзельнікаў і пераможцаў фестывалю “Радавод”. Сярод пераможцаў і прадстаўнікі нашага раёна: дыпломамі ІІІ ступені ўзнагароджаны 
Міхаліна Бурвін, навучэнка ДУА “Ліцэй Івацэвіцкага раёна” (кіраўнік Л. М. Бурвін), і Наталля Грэчная з ДУА “СШ №4 г.Івацэвічы” (кіраўнік Г. І. Пакала) у намінацыі “Фальклорная спадчына”; аматарскае аб’яднанне ДУА “СШ №4 г.Івацэвічы” (кіраўнік І. А. Бандарэнка) у намінацыі “Відэакліп “Берасцейская талакуха”; дыпломамі ІІ ступені – фальклорныя калектывы  “Спадчына” ДУА “Велікагацкая СШ” (кіраўнік Н. І. Палуяновіч) і  “Гарталяначка” ДУА “Гортальская СШ” (кіраўнік Г. І. Леановіч); дыпломам І ступені – фальклорны калектыў “Залацінкі спадчыны” ДУА “Косаўская СШ” (Н. М. Клютко, І.В. Касцюк, М. В. Краўцэвіч на здымку) у намінацыі “Бабуліна кухня”. Віншуем з узнагародамі!
 
Комментарии (0)
Добавить комментарий