Статус каштоўнасці атрымалі...

30 августа 2016 - Administrator
article2653.jpg

 Скарбонка гісторыка-культурных каштоўнасцей раёна папоўнілася

 

У ліпені гэтага года Савет Міністраў разгледзіў прапановы і прыняў пастанову №607, у якой надаў статус і катэгорыю гісторыка-культурных каштоўнасцей матэрыяльным аб’ектам. 
У гэтым адносна невялікім пераліку 11 аб’ектаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Брэсцкай вобласці, з іх тры – на тэрыторыі нашага Івацэвіцкага раёна. 
Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі 3 атрымалі:
 
– магіла паўстанцаў паўстання Каліноўскага на тэрыторыі рымска-каталіцкіх могілкаў г. Косава;
– фартыфікацыйны ансамбль франтавых умацаванняў Першай сусветнай вайны (у складзе дзевяці аб’ектаў) у вёсцы Выганашчы;
– могілкі нямецка-аўстрыйскіх салдат Першай сусветнай вайны, якія знаходзяцца на ўскраіне вёскі Няхачава.
Валерый Гапееў.
Комментарии (0)
Добавить комментарий