З любоўю да прыгожага

14 декабря 2016 - Administrator
article2848.jpg

 8 снежня, у Міжнародны дзень мастака, у Івацэвіцкім гісторыка-краязнаўчым музеі адкрылася выстаўка карцін нашых землякоў Анатоля Галушкі і Віктара Такарчука. Яна будзе працаваць да сярэдзіны студзеня.


 Усяго прадстаўлена больш за 35 работ, у асноўным пейзажы, але ёсць і партрэты. Карціны розныя, ды яднае іх адно – пачуццё любові да прыгожага, з якой яны пісаліся, а яно ўласціва абодвум сама-
дзейным, але ўжо такім прафесійным мастакам. А з 16 снежня экспазіцыя папоўніцца работамі вучняў Івацэвіцкай дзіцячай школы мастацтваў, прысвечанымі Максіму Багдановічу. 

Супрацоўніцтва з дзіцячай школай мастацтваў прадоўжыцца ў рамках імпрэзы, прымеркаванай да 125-годдзя з дня нараджэння М. Багдановіча, якая будзе ладзіцца ў музеі 16 снежня (пачатак у 18.00). Будуць гучаць вершы Багдановіча і песні на яго вершы, але ўсе “козыры” арганізатары пакуль не раскрываюць. Музей чакае вас і на вечар, і на экскурсіі ў любы дзень тыдня, замовіць іх можна і загадзя па тэл. 9-31-66, 9-30-71. 
Падрыхтавала Вольга ШЭЛЯГОВІЧ.
 
Комментарии (0)
Добавить комментарий